Logo Polskiego Radia
Print

Рэпрэсіраваным журналістам сабралі больш за 5500 даляраў

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 20.08.2018 13:30
За 10 дзён сабрана 5544 даляры на дапамогу журналістам, якія праходзяць падазраванымі па «справе БелТА».
Фотакаляж: twitter.com/kazz_by

У межах кампаніі #BY_help за 10 дзён сабрана 5544 даляры на дапамогу беларускім журналістам, якія праходзяць падазраванымі па «справе БелТА». Пра гэта паведаміў праваабаронца Андрэй Стрыжак.

«На гэты момант асноўныя патрэбы па канфіскаванай тэхніцы закрыты, але па-ранейшаму застаецца адкрытым пытаньне са штрафамі, якімі можа скончыцца крымінальная справа, — піша Андрэй Стрыжак. — Далёка ня кожны фігурант „справы БелТА“ зможа самастойна іх аплаціць. Таму збор працягваецца».

Андрэй Стрыжак прапануе дапамагчы грашыма праз сыстэму Paypal, праз эўрапейскі банкаўскі рахунак або гатоўкай пры сустрэчы ў Менску і ў Эўразьвязе, а таксама падпісаць зварот з патрабаваньнем спыніць рэпрэсіі супраць журналістаў на сайце Zvarot.by.

#BY_help — кампанія салідарнасьці, накіраваная на дапамогу пацярпелым ад рэпрэсій беларускіх улад, заснаваная ў 2017 годзе пасьля масавых затрыманьняў на Дзень Волі.

Svaboda.org/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт