Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі за дзедаўшчыну асуджаны чарговы сяржант

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 24.08.2018 13:21
Сёлета ў Беларусі былі асуджаныя за дзедаўшчыну 23 салдаты і сяржанты.
Фота мае ілюстрацыйны характарФота мае ілюстрацыйны характарfoto: vsr.mil.by

Ён атрымаў 4 гады і 6 месяцаў зьняволеньня з адбыцьцём пакараньня ў папраўчай калёніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, з канфіскацыяй маёмасьці, з пазбаўленьнем вайсковага званьня «сяржант», інфармуе прэс-служба Менскага абласнога суда.

Прысуд вынес суд Барысаўскага раёна. Вайскоўца прызналі вінаватым у атрыманьні хабару, перавышэньні ўлады і службовых паўнамоцтваў. Вядома, што ў траўні-ліпені 2017 года сяржант неаднаразова зьдзекаваўся над іншымі вайскоўцамі, прымушаў іх выконваць розныя фізычныя практыкаваньні па-за заняткамі па фізпадрыхтоўцы. У тым жа годзе ён зьбіваў салдат, прыносіў ім маральныя пакуты, браў хабары «за спрыяльнае вырашэньне пытаньняў, якія ўваходзілі ў яго кампэтэнцыю».

Сёлета ў Беларусі былі асуджаныя за дзедаўшчыну 23 салдаты і сяржанты. Гэта вынік праверак у вайсковых частках пасьля трагічнага выпадку ў Печах, дзе загінуў салдат тэрміновай службы Аляксандр Коржыч.

euroradio.fm/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт