Logo Polskiego Radia
Print

Усіх падазраваных па «справе БелТА» выклікаюць у Сьледчы камітэт

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 24.08.2018 14:00
Журналістаў і рэдакцыі падтрымалі Эўразьвяз, Рада Эўропы і ЗША.
Здымак мае ілюстрацыйны характарЗдымак мае ілюстрацыйны характарphoto: БАЖ

Усіх падазраваных па «справе БелТА» 27 жніўня выклікаюць у Сьледчы камітэт для правядзеньня працэсуальных дзеяньняў з удзелам адвакатаў.

7 жніўня Сьледчы камітэт распачаў крымінальную справу на падставе ч. 2 арт. 349 Крымінальнага кодэкса (несанкцыянаваны доступ да камп'ютарнай інфармацыі, учынены з іншай асабістай зацікаўленасьці, які пацягнуў прычыненьне істотнай шкоды)«.

Падставай да распачынаньня крымінальнай справы паслужыла »паведамленьне рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «БелТА» аб збоях пры ажыцьцяўленьні доступаў да платнай падпіскі паслуг«.

»У выніку зьдзейсьненага злачынства РУП «БелТА» нанесеная істотная шкода, якая выказалася ў неправамерным завалоданьні і выкарыстаньні інфармацыі, а таксама падрыве дзелавой рэпутацыі прадпрыемства. Да гэтай супрацьпраўнай дзейнасці датычныя службовыя асобы выдавецкага дома «Беларуская навука», ЗАТ «БелаПАН», ТАА «ТутБай Медыя», – паведаміла 7 жніўня прэс-служба СК.

У рэдакцыях незалежных СМІ і ў некаторых журналістаў і рэдактараў 7–9 жніўня прайшлі вобыскі. Былі таксама затрыманыя галоўны рэдактар БелаПАН Ірына Леўшына, рэдактары ТАА «ТутБай Медыя» Галіна Уласік і Ганна Ермачонак, уласны карэспандэнт «Нямецкай хвалі» Павел Быкоўскі, рэдактар інтэрнэт-сайта газеты «Белорусы и рынок» Аляксей Жукаў. Усе яны правялі некалькі сутак у ізалятары часовага ўтрыманьня на Акрэсьціна. Перад вызваленьнем з іх узялі падпіску пра неразгалошваньне.

Журналістаў і рэдакцыі падтрымалі Эўразьвяз, Рада Эўропы і ЗША.

БелаПАН/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт