Logo Polskiego Radia
Print

Праціўнікі акумулятарнага завода зноў сабраліся на пратэст у Берасьці

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 26.08.2018 15:41
Усяго на акцыю па «кармленьні галубоў» выйшла каля паўсотні чалавек.
фота: Радыё Рацыя

Праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода 27-ы раз сабраліся на пратэст на плошчы Леніна ў Берасьці. Усяго на акцыю па «кармленьні галубоў» выйшла каля паўсотні чалавек. Паводле блогера Сяргей Пятрухіна, на акцыю прыйшло мала грамадзян таму, што людзі баяцца рэакцыі ўлад і сілавых структур.

Гэтым разам прысутнасьці сілавікоў на плошчы і ў навакольных дварах не назіралася. Берасьцейцы па-ранейшаму не выходзяць, бо баяцца страціць працу ці трапіць пад адміністрацыйны перасьлед, лічаць пратэстоўцы.

радыё рацыя/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт