Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь і Расея дамовіліся пра ўзаемныя кампэнсацыі

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 27.08.2018 12:00
Беларусь улічыла нэгатыўныя наступствы ўвядзеньня Расеяй падатковага манэўру з 1 студзеня 2019 года.
Ілюстрацыйнае фотаІлюстрацыйнае фотаФота: pixabay.com/Public Domain CC0

Менск і Масква дамовіліся да канца года адпрацаваць кампэнсацыйныя мэханізмы для эканомікі Беларусі ад падатковага манэўру ў РФ. Аб гэтым заявіў міністар эканомікі Дзьмітрый Крутой.

У праекце прагнозу сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця на наступны год Беларусь цалкам улічыла нэгатыўныя наступствы ўвядзеньня Расеяй другога этапу падатковага манэўру з 1 студзеня 2019 года.

"У нас ёсьць дамоўленасць з расейскімі калегамі да канца года адпрацаваць кампэнсацыйныя мэханізмы для нашай эканомікі. Але пакуль для карэктнасьці разьлікаў мы ўзялі лічбы па самым нэгатыўным варыянце", — адзначыў Дзьмітрый Крутой.

Belta.by/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт