Logo Polskiego Radia
Print

У верасьні адкрываюцца курсы Ўнівэрсытэта імя Н. Гілевіча

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 27.08.2018 13:00
Каб трапіць на падрыхтоўчыя курсы нацыянальнага ўнівэрсытэта да 31 жніўня трэба даслаць заяву.
Фота: pixabay.com/Public Domain CC0

Падрыхтоўчыя курсы Ўнівэрсытэта імя Ніла Гілевіча адкрываюцца зь верасня 2018 г. для вучняў 10, 11 кляс, студэнтаў, а таксама для ўсіх, хто хоча ўдасканаліць свае веды і падрыхтавацца да ЦТ і паступленьня ў ВНУ па прадметах: гісторыя Беларусі, матэматыка, фізыка, хімія, беларуская, ангельская, нямецкая і француская мовы.

Адначасова будуць дзейнічаць трох- і шасьцімесячныя курсы. Колькасьць навучэнцаў у кожнай групе будзе складаць ня больш за 10—12 чалавек.

Кошт любога курса 200 бел. руб.

Каб трапіць на курс, трэба да 31 жніўня запоўніць і даслаць заяву на электронны адрас унівэрсытэта nhuniversitet@gmail.com ці на паштовы адрас: 220034, Таварыства беларускай мовы, г. Менск, вул. Румянцава, 13.

Nn.by/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт