Logo Polskiego Radia
Print

У Менск часьцей за ўсё прылятаюць немцы

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 27.08.2018 17:00
За апошні месяц па бязьвізавым рэжыме ў Менск прыляцелі 792 палякі.
Ілюстрацыйнае фотаІлюстрацыйнае фотаФота: pixabay.com/Public Domain CC0

З моманту ўступленьня ў сілу ўказа аб падаўжэньні тэрміну знаходжаньня замежных грамадзян у Беларусі да 30 сутак прайшоў месяц. Дзяржпагранкамітэт падлічыў, грамадзяне якіх краін у гэты пэрыяд часьцей прыбывалі ў Беларусь бязь віз праз Нацыянальны аэрапорт Менск.

На першым месцы Нямеччына — 1658 чалавек (на 35,4% больш у параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2017 года).

Затым ідуць ЗША — 969 (на 48,2% больш), Італія — 946 (на 52,6% больш), Вялікабрытанія — 892 (на 49,7% больш), Польшча — 792 (на 13% больш), Францыя — 589 (на 53,4% больш), Нідэрлянды — 530 (на 120,8% больш), Гішпанія — 383 (на 101,6% больш), Латвія — 377 (на 60,4% больш), Фінляндыя — 314 (на 98,7% больш).

Прыехаць у Беларусь бязь візы на 30 дзён (уключаючы дні прылёту і вылету) могуць грамадзяне 74 дзяржаў.

Умова — прыбыцьцё і вылет праз Нацыянальны аэрапорт Менск. Гэта правіла не распаўсюджваецца на асоб, якія прыбываюць у Беларусь авіярэйсамі з Расеі, а таксама маюць намер ажыцьцявіць вылет у аэрапорты Расеі.

Пры сабе трэба мець: пашпарт, страхавы поліс на суму ня менш як 10 тыс. эўра (можна аформіць пасьля прылёту), грошы — ня менш за 2 базавыя велічыні (адна БВ цяпер складае 24,5 бел. руб.) на дзень знаходжаньня.

Belta.by/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт