Logo Polskiego Radia
Print

Павал Севярынец паведаміў Менскаму райвыканкаму пра акцыю ў Курапатах

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 28.08.2018 12:07
Паводле допісу Паўлала Севярынца ў Facebook заплянаванае шэсьце ад узгорку на тэрыторыі мэмарыялу да брамы рэстарацыі «Паедзем паядзім».
Рэстаран «Паедзем паядзім»Рэстаран «Паедзем паядзім»radyjo.net/Беларуская служба Польскага радыё/Эдуард Жолуд

Павал Севярынец паведаміў Менскаму райвыканкаму пра акцыю ў Курапатах
Сустаршыня «Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі» Павал Севярынец накіраваў у Менскі раённы выканаўчы камітэт паведамленьне аб тым, што плянуе правесьці масавы мірны сход у Курапатах.
Паводле допісу Паўлала Севярынца ў Facebook заплянаванае шэсьце ад узгорку на тэрыторыі мэмарыялу да брамы рэстарацыі «Паедзем паядзім», якая, на думку актывістаў, збудаваная незаконна ў ахоўнай зоне мэмарыялу.
Ад пачатку лета ля рэстарацыі трывае варта актывістаў, якія пратэстуюць супраць забаўляльнага комплексу. Міліцыя яе не разганяе, але й ня ўмешваецца ў канфлікты з аховай рэстарацыі, толькі выпісвае пратаколы на абаронцаў Курапатаў. Севярынец нядаўна выйшаў са зьняволеньня на 10 сутак за абарону Курапатаў, да таго быў аштрафаваны на 1225 рублёз за прэс-канфэрэнцыю ля брамы рэстарацыі.
Тым часам у Беларусі чакаецца «лібэралізацыя» закону аб масавых мерапрыемствах, якая ўводзіць паведамляльны прынцып арганізацыі мітынгаў. Зьмены ў закон у чэрвені ўхваліла Палата прадстаўнікоў, але ці падпісаныя яны Аляксандрам Лукашэнкам, пакуль невядома. Пакуль жа трэба папярэдне прасіць дазволу ў мясцовых уладаў нават на адзіночны пікет, а да ўзгадненьня нельга анансаваць мітынг ці нават адзіночны пікет.
паводле Радыё Свабода

svaboda.org/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт