Logo Polskiego Radia
Print

На беларускія птушкафабрыкі прыйшлі эўрапейскія інспэктары

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 28.08.2018 15:53
Інспэктары наведалі 5 беларускіх птушкафабрык, якія прэтэндуюць на сэртыфікацыю й права пастаўляць курынае мясе ў ЭЗ.
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

На беларускія птушкафабрыкі прыйшлі эўрапейскія інспэктары
27 жніўня віцэ-прэм’ер Міхаіл Русы сустрэўся з Віцянісам Андрукайцісам, эўрапейскім камісарам у пытаньнях аховы здароўя й бясьпекі спажывецкіх прадуктаў.
Падчас сустрэчы прадстаўнік беларускага ўраду паведаміў, што эўрапейскія інспэктары наведалі 5 беларускіх птушкафабрык, якія прэтэндуюць на сэртыфікацыю й права пастаўляць курынае мясе ў краіны Эўрапейскага Зьвязу.
«Мы адкрытыя і гатовыя вырашаць многія пытаньні, у тым ліку тыя, якія ставяцца Эўразьвязам, – па афрыканскай чуме сьвіней і іншых напрамках», – адзначыў адказны за аграпрамысловы комплекс віцэ-прэмʼер Міхаіл Русы.
Нагадаем, у красавіку міністар сельскай гаспадаркі Расеі Аляксандр Ткачоў заявіў, што Беларусь «хавае» успышкі афрыканскай чумы сьвіней на тэрыторыі краіны.
belsat.eu/эж

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт