Logo Polskiego Radia
Print

Значна павялічылася колькасьць працоўных мігрантаў зь Беларусі

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 28.08.2018 16:10
Беларусы часьцей за ўсё шукаюць працу ў Расеі: у 2017-м амаль 84% якія зьехалі на заробкі беларусаў «аселі» у гэтай краіне.
Bild: pixabay.com/Public Domain CC0

Значна павялічылася колькасьць беларускіх працоўных мігрантаў
Беларусы сталі часьцей адпраўляцца на заробкі. Так, у другім квартале гэтага года за мяжой працавала 88 тысяч чалавек, вынікае з дадзеных выбарачнага абсьледаваньня Белстатам хатніх гаспадарак для вывучэньня праблем занятасьці насельніцтва. Гэта на 12,2 тысячы, або 16,1% больш, чым за аналягічны пэрыяд летась. У статыстыцы ўлічваюцца тыя, хто працаваў за мяжой да 1 года.
Для параўнаньня: у 2014 годзе за межамі краіны, паводле афіцыйнай статыстыкі, працавала 62,2 тысячы чалавек, у мінулым – амаль на 21 тысячу больш. Пры гэтым беларусы часьцей за ўсё шукаюць працу ў Расеі: у 2017-м амаль 84% якія зьехалі на заробкі беларусаў «аселі» у гэтай краіне. У мінулым годзе ў РФ працавала каля 70 тысяч беларускіх грамадзян.
паводле tut.by/эж


Беларусы сталі часьцей адпраўляцца на заробкі. Так, у другім квартале гэтага года за мяжой працавала 88 тысяч чалавек, вынікае з дадзеных выбарачнага абсьледаваньня Белстатам хатніх гаспадарак для вывучэньня праблем занятасьці насельніцтва. Гэта на 12,2 тысячы, або 16,1% больш, чым за аналягічны пэрыяд летась. У статыстыцы ўлічваюцца тыя, хто працаваў за мяжой да 1 года.

Для параўнаньня: у 2014 годзе за межамі краіны, паводле афіцыйнай статыстыкі, працавала 62,2 тысячы чалавек, у мінулым – амаль на 21 тысячу больш. Пры гэтым беларусы часьцей за ўсё шукаюць працу ў Расеі: у 2017-м амаль 84% якія зьехалі на заробкі беларусаў «аселі» у гэтай краіне.

У мінулым годзе ў РФ працавала каля 70 тысяч беларускіх грамадзян.

паводле tut.by/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт