Logo Polskiego Radia
Print

У Менску абмеркавалі пэрспэктывы разьвіцьця беларуска-амэрыканскіх адносінаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.08.2018 13:08
Кіраўнік МЗС Беларусі Ўладзімір Макей сустрэўся з часовым павераным у справах ЗША Джэніфэр Мур.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

У Менску абмеркавалі пэрспэктывы разьвіцьця беларуска-амэрыканскіх адносінаў
Кіраўнік МЗС Беларусі Ўладзімір Макей сустрэўся з часовым павераным у справах ЗША Джэніфэр Мур.
Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімір Макей 29 жніўня сустрэўся з часовым павераным у справах ЗША Джэніфэр Мур. Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, сустрэча адбылася ў сувязі з пачаткам дыпляматычнай місіі Мур у Беларусі.
Бакі абмеркавалі „актуальны стан і пэрспэктывы разьвіцьця беларуска-амэрыканскіх адносін”.
Джэніфэр Мур прыбыла ў Менск 17 жніўня. Яна зьмяніла на гэтай пасадзе Робэрта Райлі, які працаваў у Беларусі са жніўня 2016 году.
Джэніфэр Мур — кар'ерны дыплямат. Перад прыездам у Менск займала пасаду намесьніка дырэктара ўпраўленьня па справах Паўднёвай Эўропы Дзярждэпартамэнта ЗША, якое адказвае за адносіны з Турцыяй, Грэцыяй і Кіпрам.
У 2008 годзе паміж Менскам і Вашынгтонам разгарэўся дыпляматычны скандал, прычынай якога стала ўвядзеньне Злучанымі Штатамі Амэрыкі санкцыяў у дачыненьні да Беларусі з-за грубых парушэньняў правоў чалавека. Тады ж Беларусь пакінула пасол Карэн Сьцюарт, штат пасольства быў моцна скарочаны.
Новы пасол у Беларусі не прызначаны да гэтага часу — дыппрадстаўніцтвам у Менску кіруюць часовыя павераныя. Пасольствам Беларусі ў ЗША таксама кіруе часовы павераны.
аз

belapan.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт