Logo Polskiego Radia
Print

Сустрэча Лукашэнкі з Пуціным можа адбыцца 21 верасня

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 30.08.2018 16:58
Палітыкі пацьвердзілі неабходнасьць правядзеньня сустрэчы з удзелам кіраўніцтва ўрадаў.
Аляксандр Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін падчас сустрэчы (архіўны здымак)Аляксандр Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін падчас сустрэчы (архіўны здымак)фота: прэс-служба кіраўніка Беларусі

Сустрэча Лукашэнкі з Пуціным можа адбыцца 21 верасня
Папярэдняя дамоўленасьць аб гэтым была дасягнутая 30 жніўня падчас тэлефоннай размовы кіраўнікоў дзяржаў. Размова адбылася па ініцыятыве расейскага боку, паведамляе прэс-служба кіраўніка Беларусі.
Як вынікае з паведамленыя, Лукашэнка з Пуціным «працягнулі абмеркаваньне актуальных пытаньняў беларуска-расейскага супрацоўніцтва й графіка будучых кантактаў». У прыватнасьці, палітыкі пацьвердзілі неабходнасьць правядзеньня сустрэчы з удзелам кіраўніцтва ўрадаў, дамоўленасьць пра якую была дасягнутая на мінулым тыдні ў Сочы.
Плянуецца, што ў перамовах возьмуць удзел прэм'ер-міністры дзьвюх краін, віцэ-прэмʼеры, якія адказваюць за нафтагазавы комплекс і сельскую гаспадарку, міністры фінансаў. Лукашэнка даручыў прэмʼер-міністру Сяргею Румасу й адпаведным членам урада падрыхтаваць усё неабходнае для сустрэчы на вышэйшым узроўні.

Папярэдняя дамоўленасьць аб гэтым была дасягнутая 30 жніўня падчас тэлефоннай размовы кіраўнікоў дзяржаў. Размова адбылася па ініцыятыве расейскага боку, паведамляе прэс-служба кіраўніка Беларусі.

Як вынікае з паведамленыя, Лукашэнка з Пуціным «працягнулі абмеркаваньне актуальных пытаньняў беларуска-расейскага супрацоўніцтва й графіка будучых кантактаў».

У прыватнасьці, палітыкі пацьвердзілі неабходнасьць правядзеньня сустрэчы з удзелам кіраўніцтва ўрадаў, дамоўленасьць пра якую была дасягнутая на мінулым тыдні ў Сочы. Плянуецца, што ў перамовах возьмуць удзел прэм'ер-міністры дзьвюх краін, віцэ-прэмʼеры, якія адказваюць за нафтагазавы комплекс і сельскую гаспадарку, міністры фінансаў.

Лукашэнка даручыў прэмʼер-міністру Сяргею Румасу й адпаведным членам урада падрыхтаваць усё неабходнае для сустрэчы на вышэйшым узроўні.

belapan.by/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт