Logo Polskiego Radia
Print

П'яная маці напала на загадчыцу дзіцячага садку ў Лагойску

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 30.08.2018 18:11
Па выніках праверкі супрацоўнікі міліцыі убачылі у дзеяньнях 31-гадовай мамы прыкметы хуліганства.
pixabay.com/Public Domain CC0

П'яная маці напала на загадчыцу дзіцячага садку ў Лагойску
Канфлікт скончыўся выклікам міліцыі й хуткай. Супрацоўнікі адмовіліся вяртаць дзіця відавочна пʼянай маме, тая кінулася з кулакамі. У выніку, паводле словаў відавочцаў, загадчыцу ўстановы выносілі на насілках.
Інцыдэнт адбыўся ўвечары 27 жніўня, калі бацькі прыйшлі забіраць дзяцей з садка. Мама аднаго з дзяцей была пʼяная.
У прэс-службе міліцыі Менскай вобласьці пацьвердзілі інфармацыю. Выклік у сад паступіў пасьля спрацоўваньня кнопкі ахоўнай сыгналізацыі.
Па выніках праверкі супрацоўнікі міліцыі бачаць у дзеяньнях 31-гадовай мамы прыкметы хуліганства. Матэрыялы праверкі перададзеныя ў раённы аддзел Сьледчага камітэта, ужо там дадуць прававую ацэнку дзеяньням маці й вырашаць: заводзіць крымінальную справу ці не.
Жанчына гадуе траіх дзяцей. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, у сямʼі – статус сацыяльна небясьпечнага становішча. Пасьля апісаных падзей дзеці знаходзяцца пад наглядам бабулі.

Канфлікт скончыўся выклікам міліцыі й хуткай. Супрацоўнікі адмовіліся вяртаць дзіця відавочна пʼянай маме, тая кінулася з кулакамі. У выніку, паводле словаў відавочцаў, загадчыцу ўстановы выносілі на насілках.

Інцыдэнт адбыўся ўвечары 27 жніўня, калі бацькі прыйшлі забіраць дзяцей з садка. Мама аднаго з дзяцей была пʼяная. У прэс-службе міліцыі Менскай вобласьці пацьвердзілі інфармацыю. Выклік у сад паступіў пасьля спрацоўваньня кнопкі ахоўнай сыгналізацыі.

Па выніках праверкі супрацоўнікі міліцыі убачылі у дзеяньнях 31-гадовай мамы прыкметы хуліганства. Матэрыялы праверкі перададзеныя ў раённы аддзел Сьледчага камітэта, ужо там дадуць прававую ацэнку дзеяньням маці й вырашаць: заводзіць крымінальную справу ці не.Жанчына гадуе траіх дзяцей.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, у сямʼі – статус сацыяльна небясьпечнага становішча. Пасьля апісаных падзей дзеці знаходзяцца пад наглядам бабулі.

nn.by/tut.by/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт