Logo Polskiego Radia
Print

2 верасьня падаражала паліва

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 02.09.2018 10:00
Кошт паліва на аўтазаправачных станцыях Беларусі вырас на 1 капейку.
Фота: pixabay.com/Public Domain CC0

У Беларусі з 2 верасьня зьмяняюцца розьнічныя цэны на аўтамабільнае паліва, паведамілі ў канцэрне "Белнафтахім".

Кошт паліва на аўтазаправачных станцыях вырасьце на 1 капейку.

Кошт аднаго літра бэнзіну АІ-92-К5-Эўра складзе 1,33 бел. руб., АІ-95-К5-Эўра — 1,41 бел. руб., АІ-98-К5-Эўра —1,62 бел. руб., дызэльнага паліва —1,41 бел. руб.

Паэтапнае павышэньне цэн на аўтамабільнае паліва працягваецца з мэтай кампэнсацыі для нафтаперапрацоўчых заводаў росту кошту нафты, патлумачылі ў "Белнафтахіме".

Belta.by/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт