Logo Polskiego Radia
Print

У Магілёве адкрыўся музэй Бялыніцкага-Бірулі

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 02.09.2018 12:00
З 2013 года вяліся капрамонт і рэстаўрацыя будынка музэя Бялыніцкага-Бірулі ў Магілёве.
Фота: Алег Файніцкі/belta.by

Філіял Нацыянальнага мастацкага музэя Рэспублікі Беларусь «Музэй Вітольда Бялыніцкага-Бірулі» 1 верасьня адкрыўся пасьля капрамонту і рэстаўрацыі ў Магілёве.

Рамонт гістарычнага будынка і стварэньне новых экспазыцый доўжыліся з 2013 года, на гэта было выдаткавана з розных крыніц больш за 3 млн. бел. руб.

Ва ўсіх залях музэя абноўленыя інтэр'еры, дызайн, устаноўлена новая мэбля, мультымэдыйнае абсталяваньне. Тут зьявілася сыстэма клімат-кантролю.

На першым паверсе разгарнулася выстава «Калi мы былi дзецьмi», на якой прадстаўлена больш за 70 твораў графікі, жывапісу і скульптуры.

На другім паверсе разьмешчана абноўленая пастаянная экспазыцыя з музычнай гасьцінай, а на трэцім — лекцыйны заля і пляцоўка для правядзеньня інтэрактыўных мерапрыемстваў.

Падчас V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расеі, які пройдзе ў кастрычніку ў Магілёве, тут адкрыецца выстаўка з фондаў Нацыянальнага мастацкага музэя і Трацьцякоўскай галерэі (Масква). Будуць прадстаўлены творы мастакоў з кола калегаў, сяброў і паплечнікаў Вітольда Бялыніцкага-Бірулі. У прыватнасьці, гледачы змогуць убачыць творы Ісака Левітана, Абрама Архіпава, Станіслава Жукоўскага.

Музэй быў адкрыты 24 сьнежня 1982 года. Тут экспануецца 40 твораў Вітольда Бялыніцкага-Бірулі.

Belta.by/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт