Logo Polskiego Radia
Print

К Эўрапейскім гульням зьявіцца Карта госьця

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 03.09.2018 12:30
«Карту госьця Эўрапейскіх гульняў» прадставяць у Менску да сьнежня.
Скульптурная кампазыцыя на пл. Незалежнасьці ў МенскуСкульптурная кампазыцыя на пл. Незалежнасьці ў МенскуФота: pixabay.com/Public Domain CC0

Спэцыялісты ўжо рыхтуюць прапановы па ўключэньні ў «Карту госьця Эўрапейскіх гульняў» цікавых для спартсмэнаў і балельшчыкаў аб'ектаў, паведаміў дырэктар прадпрыемства "Менгардаведка" Барыс Васільеў.

У папярэднім сьпісе — прыкладна 200 пазыцый, у тым ліку каля 60 турыстычных атракцый (музэі, галерэі, аквапарк, заапарк і інш.), 28 гатэляў, 23 аб'екты харчаваньня.

Плянуецца, што продажы новага турыстычнага прадукту стартуюць адначасова з продажам білетаў на спартыўныя спаборніцтвы.

Праводзіцца работа па пераўтварэньні Карты госьця сталіцы ў Карту госьця краіны.

Праект рэалізуецца пры падтрымцы міністэрстваў спорту і турызму, культуры, інфатурцэнтра "Менск". Продажы Карты госьця сталіцы стартавалі ў сталіцы 17 студзеня. Яе можна купіць як у цэнтры горада, так і ў Нацыянальным аэрапорце Менск, праз сайт www.minskpass.by.

Belta.by/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт