Logo Polskiego Radia
Print

Пуцін прыедзе ў кастрычніку на Форум рэгіёнаў у Магілёў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 04.09.2018 15:26
Афіцыйна пацьвердзіў інфармацыю старшыня Савета рэспублікі Нацыянальнага сходу М.Мясьніковіч.
А.Лукашэнка і У.Пуцін, Сочы 22.08.2018А.Лукашэнка і У.Пуцін, Сочы 22.08.2018kremlin.ru

Мясьніковіч пацьвердзіў прыезд Пуціна ў Магілёў у кастрычніку

Візыт кіраўнікоў дзяржаў Беларусі і Расеі на пяты Форум рэгіёнаў, які пройдзе 11 і 12 кастрычніка, афіцыйна пацьвердзіў старшыня Савета рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясьніковіч, распавёў старшыня Магілёўскага гарвыканкама Ўладзімер Цумарэў.

Міхаіл Мясьніковіч быў з візытам у Магілёве 1 верасьня, дзе наведаў гімназію № 3 у якой вучыўся, адкрыў пасьля рэканструкцыі музэй. Тады ж, па словах Уладзімера Цумарэва, ён паведаміў, што Лукашэнка і Пуцін прыедуць на Форум рэгіёнаў, перадае ТUT.by.

Аляксандр Лукашэнка запрасіў прэзыдэнта Расеі ў Магілёў 14 мая на сустрэчы ў Сочы.

naviny.by/tut.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт