Logo Polskiego Radia
Print

У суд за здымак 10-ці гадовай даўніны

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 05.09.2018 12:44
Хлопец з Рэчыцы выклаў у сацсеткі фота ў ваеннай форме.
pixabay.com/Public Domain CC0

Хлопец з Рэчыцы выклаў у сацсеткі фота ў ваеннай форме і праз 10 гадоў апынуўся з-за гэтага ў судзе. Гадоў дзесяць таму Дзяніс Сьцепаненка выклаў у інтэрнэт здымак, на якім ён у ваеннай форме. Выклаў і забыўся. Увесну гэты здымак перапосьціла адна з груп «Уконтакте». І маладым чалавекам зацікавілася міліцыя. Справа скончылася судом.
- Я гасьцяваў у сябра, бацька якога на той момант быў падпалкоўнікам, – вяртаецца да падзеяў 10-гадовай даўніны Дзяніс. – Дома ў іх была ваенная форма. Я папрасіў дазволу сфатаграфавацца ў кіцелі і фуражцы.
Здымак малады чалавек выклаў у сябе на старонцы ў сацсетках і забыўся. Вясной 2018 году мясцовае выданьне «Дняпровец» апублікавала сьпіс ухілістаў. Крыху пазьней, распавядае суразмоўца, адміністратар адной з груп ва «Укантакце» перапосьціў частку дадзенага матэрыялу і дапоўніў яго фатаграфіяй Дзяніса ў ваеннай форме.
Пасля гэтага на Дзяніса склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні: ч. 2 арт. 23.45 КаАП РБ – «Нашэньне ваеннай формы адзеньня, формы адзеньня ваеннаслужачых, работнікаў (супрацоўнікаў) дзяржаўных органаў, іншых дзяржаўных арганізацый са знакамі адрозьненьня асобы, якія ня маюць на гэта права, якое не нанесла істотнай шкоды грамадзянам або дзяржаўным ці грамадзкім арганізацыям».
- Ну склалі і склалі, – працягвае Дзяніс. – Праз два дні ўчастковы прыйшоў да мяне дадому ўжо з ператрусам. Шукаў ваенную форму, але, натуральна, нічога не знайшоў. Матэрыялы справы перадалі ў суд. Там я ўжо даказваў, што гэтую форму не насіў.
На працэс ён прыйшоў не з пустымі рукамі, а з копіямі з тлумачальнага слоўніка Ажэгава.
- Я зачытаў, як тлумачыцца слова «нашэньне», – успамінае працэс Дзяніс. – Акрамя таго, прыклаў дакумэнты, якія тлумачылі, як вайскоўцы носяць форму, што значыць форма афіцэра і з чаго яна складаецца.
Дасьледаваўшы ўсе дакумэнты суд віны Дзяніса не знайшоў і справу спыніў.
https://news.tut.by/society/606873.html

Хлопец з Рэчыцы выклаў у сацсеткі фота ў ваеннай форме і праз 10 гадоў апынуўся з-за гэтага ў судзе. Гадоў дзесяць таму Дзяніс Сьцепаненка выклаў у інтэрнэт здымак, на якім ён у ваеннай форме. Выклаў і забыўся. Увесну гэты здымак перапосьціла адна з груп «Уконтакте». І маладым чалавекам зацікавілася міліцыя. Справа скончылася судом.

#mce_temp_url#- Я гасьцяваў у сябра, бацька якога на той момант быў падпалкоўнікам, – вяртаецца да падзеяў 10-гадовай даўніны Дзяніс. – Дома ў іх была ваенная форма. Я папрасіў дазволу сфатаграфавацца ў кіцелі і фуражцы.

Здымак малады чалавек выклаў у сябе на старонцы ў сацсетках і забыўся. Вясной 2018 году мясцовае выданьне «Дняпровец» апублікавала сьпіс ухілістаў. Крыху пазьней, распавядае суразмоўца, адміністратар адной з груп ва «Укантакце» перапосьціў частку дадзенага матэрыялу і дапоўніў яго фатаграфіяй Дзяніса ў ваеннай форме.

Пасля гэтага на Дзяніса склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні: ч. 2 арт. 23.45 КаАП РБ – «Нашэньне ваеннай формы адзеньня, формы адзеньня ваеннаслужачых, работнікаў (супрацоўнікаў) дзяржаўных органаў, іншых дзяржаўных арганізацый са знакамі адрозьненьня асобы, якія ня маюць на гэта права, якое не нанесла істотнай шкоды грамадзянам або дзяржаўным ці грамадзкім арганізацыям».

- Ну склалі і склалі, – працягвае Дзяніс. – Праз два дні ўчастковы прыйшоў да мяне дадому ўжо з ператрусам. Шукаў ваенную форму, але, натуральна, нічога не знайшоў. Матэрыялы справы перадалі ў суд. Там я ўжо даказваў, што гэтую форму не насіў.

На працэс ён прыйшоў не з пустымі рукамі, а з копіямі з тлумачальнага слоўніка Ажэгава.

- Я зачытаў, як тлумачыцца слова «нашэньне», – успамінае працэс Дзяніс. – Акрамя таго, прыклаў дакумэнты, якія тлумачылі, як вайскоўцы носяць форму, што значыць форма афіцэра і з чаго яна складаецца.

Дасьледаваўшы ўсе дакумэнты суд віны Дзяніса не знайшоў і справу спыніў.

tut.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт