Logo Polskiego Radia
Print

Чарговыя акты вандалізму на старажытных могілках Пінска

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.09.2018 16:11
„Цягам дзесяці год праблема не вырашаецца”, – адзначае краязнаўца Эдвард Злобін.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: congerdesign/pixabay.com/CC0 Public Domain

Чарговыя акты вандалізму на старажытных могілках Пінска
„Цягам дзесяці год праблема не вырашаецца”, – адзначае краязнаўца Эдвард Злобін.
На старажытных могілках Пінска, якім ужо бадай 200 год і дзе пахаваныя знакавыя постаці мінуўшчыны ня толькі для Беларусі, прадстаўнікі грамадзкасьці выявілі чарговыя акты вандалізму. Ускрытыя некалькі скляпоў і пабітыя крыжы з агароджамі.
„Цягам дзесяці год праблема не вырашаецца”, – адзначае краязнаўца Эдвард Злобін. Паводле яго, яшчэ ў 2007 годзе, калі адбыўся буйны акт вандалізму, было ўзьнятае пытаньне пра неабходнасьць аховы могілак.
„Могілкі не набылі статусу. Няма рэжыму яго функцыянаваньня. Могілкі да гэтага часу зьяўляюцца прахадным дваром – рабі, што хочаш. Адсюль праблема, якая існуе. Няма на могілках вартаўніка. Ёсьць адміністрацыя, ёсьць работнікі, якія сочаць, але яны сочаць у працоўны час, з 8 да 17. Пасьля – могілкі адкрытыя для любых дзеяньняў”, - кажа Эдвард Злобін.
Краязнаўца дадае, што за дзесяць год атрымалася прыцягнуць больш шырокую ўвагу грамадзкасьці, арганізоўваць акцыі па ўпарадкаваньні, але ў пляне захаваньня могілак і супрацьдзеяньня вандалам – усё засталося без перамен.
racyja.com/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт