Logo Polskiego Radia
Print

Канцэрт памяці Аляксандра Кулінковіча пройдзе ў Prime Hall 25 кастрычніка

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 08.09.2018 11:37
Наступным летам Кулінковіч плянаваў адзначыць юбілей канцэртам менавіта ў Prime Hall.
Плякат канцэртуПлякат канцэрту

Канцэрт памяці Аляксандра Кулінковіча пройдзе ў Prime Hall 25 кастрычніка
25 кастрычніка ў Prime Hall (праспэкт Пераможцаў, 65) адбудзецца вялікі канцэрт, прысьвечаны памяці Аляксандра Кулінковіча.
Рок-музыка памёр 4 жніўня ў 46-гадовым узросьце. Яго гурту «NeuroDubel» у 2019-м споўнілася б 30 гадоў. Наступным летам Кулінковіч плянаваў адзначыць юбілей канцэртам у Prime Hall.
На канцэрце памяці свайго лідара гурт «NeuroDubel»адыграе праграму з больш як трыццаці песень. Таксама з гуртом прасьпяваюць сябры й калегі Кулінковіча – Лявон Вольскі, Алег Хаменка, Юрый Стыльскі, Ігар Варашкевіч, Уладзімір Пугач, Зьміцер Вайцюшкевіч, Аляксандр Памідораў, Аляксандр Саладуха, Алесь Мышкевіч, Алесь Лютыч, Зоя Схончык, Ангус Тарнада, Lesli Knife, Дзяніс Тарасенка, гурт «Веласіпедыстаў».
Грошы ад канцэрту пойдуць на помнік Аляксандру Кулінковічу, выданьне зборніка яго публіцыстыкі, а таксама альбома з фотаздымкамі гурта.
Квіткі на канцэрт можна набыць у касах і на сайце Kvitki.by, а таксама ў касе й на сайце Prime Hall.

25 кастрычніка ў Prime Hall (праспэкт Пераможцаў, 65) адбудзецца вялікі канцэрт, прысьвечаны памяці Аляксандра Кулінковіча.

Рок-музыка памёр 4 жніўня ў 46-гадовым узросьце. Яго гурту «NeuroDubel» у 2019-м споўнілася б 30 гадоў. Наступным летам Кулінковіч плянаваў адзначыць юбілей канцэртам у Prime Hall.

На канцэрце памяці свайго лідара гурт «NeuroDubel» адыграе праграму з больш як трыццаці песень. Таксама з гуртом прасьпяваюць сябры й калегі Кулінковіча – Лявон Вольскі, Алег Хаменка, Юрый Стыльскі, Ігар Варашкевіч, Уладзімір Пугач, Зьміцер Вайцюшкевіч, Аляксандр Памідораў, Аляксандр Саладуха, Алесь Мышкевіч, Алесь Лютыч, Зоя Схончык, Ангус Тарнада, Lesli Knife, Дзяніс Тарасенка, гурт «Веласіпедыстаў».

Грошы ад канцэрту пойдуць на помнік Аляксандру Кулінковічу, выданьне зборніка яго публіцыстыкі, а таксама альбома з фотаздымкамі гурта.

Квіткі на канцэрт можна набыць у касах і на сайце Kvitki.by, а таксама ў касе й на сайце Prime Hall.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт