Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь хацела б захаваць аб'ёмы паставак нафты з Расеі

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 10.09.2018 14:13
«Нам патрэбная стабільнасьць», – кажа віцэ-прэмʼер І. Ляшэнка.
ілюстрацыйны здымакілюстрацыйны здымакpixabay.com/Public Domain CC0

Беларусь настойвае на захаваньні аб'ёмаў паставак расейскіх нафтапрадуктаў. Пра гэта заявіў журналістам віцэ-прэмʼер Беларусі Ігар Ляшэнка. «Расейскі бок прапануе ўдакладніць (балянс – заўвага БЕЛТА) па нафтапрадуктах, а па нафце пад сумнеў ніхто нічога ня ставіць. Гэта дамоўны працэс. Мы настойваем на тым, каб захаваць абʼёмы», – заявіў Ігар Ляшэнка. Ён падкрэсьліў, што беларускі бок выступае за тое, каб не было «ніякіх рэзкасьцяў». «Нам патрэбная стабільнасьць», – сказаў віцэ-прэмʼер.

Адказваючы на пытаньне аб падрыхтоўцы беларуска-расейскіх перамоваў на вышэйшым узроўні, якія чакаюцца 21 верасьня, ён распавёў, што ідзе рабочая адпрацоўка, удакладненьне сум, разуменьня пытаньняў перад сустрэчай кіраўнікоў дзяржаў. «На гэтым тыдні заплянаваная мая сустрэча з візаві, дзе мы ў канструктыўнай сяброўскай абстаноўцы абмяркуем рэальны стан, удакладнім лічбавыя вымярэньні», – адзначыў Ігар Ляшенка.

www.belta.by/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт