Logo Polskiego Radia
Print

У Менску пратэставалі самалёт новага пакаленьня

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 10.09.2018 15:02
Е2 – самае лёгкае, ціхае, эфэктыўнае сямейства вузкафюзэляжных паветраных машын.
Ілюстрацыйнае фотаІлюстрацыйнае фотаФота: pixabay.com

Новы Еmbraer з акулай на фюзэляжы прыляцеў у Менск у рамках сусьветнага турнэ. Крылатая акула ўжо пабывала ў Афрыцы, Паўночнай Амэрыцы, Скандынаўскіх краінах, у Польшчы. Пасьля тэставага палёту над Менскам самалёт адправіцца ў Расею. Потым яго прымуць яшчэ некалькі эўрапейскіх краін.

Вытворца адзначае, што Е2 – самае лёгкае, ціхае, эфэктыўнае сямейства вузкафюзэляжных паветраных суднаў у сьвеце. Новы самалёт спажывае на 10% менш паліва, чым яго канкурэнты, і на 20% менш, чым шырокафюзеляжныя паветраныя судны.

У залежнасьці ад кампаноўкі, у самалёце можа быць ад 96 да 114 крэслаў. У салёне вялікія паліцы для ручной паклажы. Кошт Е-2 у каталёгах – 60,8 мільёна даляраў.

Свой першы Embraer «Белавія» атрымала ў 2012 годзе. У гэтым годзе «Белавія» купіла і прыгнала з завода ў Бразыліі тры самалёты (два Embraer-195 і адзін Embraer-175), яшчэ пяць самалётаў беларуская авіякампанія бярэ ў бразыльцаў у лізінг.

news.tut.by/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт