Logo Polskiego Radia
Print

Газэта «Новы час» выйграла суд у бізнэсоўца Ізраілевіча

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 11.09.2018 10:30
Па словах Ізраілевіча, газэта апублікавала шэраг артыкулаў, якія прымяншаюць ягоныя гонар, годнасьць і дзелавую рэпутацыю.
10 верасня 2018 года. Адвакат Арцём Калоша, галоўная рэдактарка «Новага часу» Аксана Колб (другая злева), журналіст Дзяніс Івашын і юрыст БАЖу Алег Агееў у зале суда.10 верасня 2018 года. Адвакат Арцём Калоша, галоўная рэдактарка «Новага часу» Аксана Колб (другая злева), журналіст Дзяніс Івашын і юрыст БАЖу Алег Агееў у зале суда.Фота: Валерыя Уласік/Белсат

Газэта «Новы час» выйграла суд у бізнэсоўца Ізраілевіча
У судзе Савецкага раёну Менску скончыўся суд па справе бізнэсоўца Аркадзя Ізраілевіча супраць «Новага часу». Судзьдзя Вераніка Абрамовіч прыняла рашэньне ў позьве бізнэсоўцу адмовіць.
Па словах Ізраілевіча, газэта апублікавала шэраг артыкулаў, якія прымяншаюць ягоныя гонар, годнасьць і дзелавую рэпутацыю. Месяц таму прадпрымальнік падаў пазоў у суд супраць «Новага часу» і журналіста Дзяніса Івашына. Ён хацеў спагнаць Br 40 000 з рэдакцыі і Br 1000 з аўтара матэрыялу, а таксама зьняпраўдзіць зьвесткі артыкулаў Івашына. Першае паседжаньне адбылося 29 жніўня, бізнэсовец на яго не прыйшоў.
Газэту ў судзе прадстаўляла галоўная рэдактарка Аксана Колб і адвакат Арцём Калоша. Інтарэсы Івашына бараніў юрыст беларускай асацыяцыі журналістаў Алег Агееў.
На судзе пазоўнік зазначыў, што пасьля выхаду публікацый у ягоны адрас пачалі паступаць абразы, зьявіліся праблемы з партнэрамі па бізнэсе. Усё гэта спадар Ізраілевіч зьвязаў з няправільна пададзенай інфармацыяй у артыкулах. Падчас суду бізнэсовец неаднаразова вінаваціў «Новы час» у антысэмітызьме, называў публіку «ненадзейнай», расьсьледаваньні Івашына «замоваю», а самога журналіста «удзельнікам экстрэмісцкай групоўкі».
Пасьля адвакатка Ізраілевіча Калазаева заявіла хадайніцтва аб допыце сьведкі Ўладзіміра Вяліцкага, бізнэс-партнэра Ізраілевіча. Суд задаволіў хадайніцтва. Вяліцкі распавёў пра пагаршэньне эмацыйнага і псыхічнага стану калегі. І дадаў, што таксама заўважыў у публікацыях вялікую «антысэміцкую нагрузку».
Бок адказчыкаў у сваю чаргу папрасіў высокі суд адмовіць Ізраілевічу ў пазоўных патрабаваньнях у поўным аб’ёме. Юрысты заявілі, што нэгатыўныя наступствы прынесьлі не публікацыі, а менавіта рэакцыя Ізраілевіча на іх. А таксама дзеяньні і выказваньні наконт падзеяў у Курапатах.
Пасьля паўгадзіннага перапынку суд вынес рашэньне. Пазоўніку адмоўлена як у публікацыі зьняпраўджваньня, гэтак і ў спагнаньні маральнае шкоды з аўтара публікацыі і рэдакцыі газэты. На абвяшчэньні рашэньня Ізраілевіч адсутнічаў.
Прысутныя ў судзе сустрэлі рашэньне судзьдзі авацыямі.
.....

Белсат/ав

tags: СМІ, суды
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт