Logo Polskiego Radia
Print

Карэспандэнта «Белсату» Вольгу Чайчыц не выпускаюць за мяжу

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 11.09.2018 16:12
З пачатку году журналісты, якія супрацоўнічаюць з тэлеканалам, атрымалі штрафаў на агульную суму каля 30 тысяч даляраў у эквіваленце.
Photo: belsat.eu

Карэспандэнта «Белсату» Вольгу Чайчыц не выпускаюць за мяжу
Карэспандэнта польскага тэлеканалу «Белсат», які вяшчае на Беларусь, Вольгу Чайчыц, па яе словах, незаконна не выключаюць з базы дадзеных грамадзян, якім забаронены выезд з краіны.
Як паведаміла сама журналістка, штрафы, накладзеныя на яе, аплачаныя. У верасьні Чайчыц аштрафавалі двойчы, аднак, паводле яе словаў, па законе можна аплаціць штраф на працягу месяца. Акрамя гэтага, ёй паведамілі, што ў базе даных невыязных грамадзян адбыўся збой і невядома, калі ён будзе ліквідаваны.
10 верасьня судом Дзяржынскага раёна Чайчыц была аштрафаваная на 980 рублёў па адміністрацыйным артыкуле пра распаўсюд пэрыядычных друкаваных выданьняў без выходных дадзеных. Гэты штраф стаў для Чайчыц дзясятым у бягучым годзе, а сума штрафаў складае 9432 рублі (каля 4500 даляраў).
На наступным тыдні ў Чайчыц былі заплянаваныя сустрэчы ў Брусэлі – у Эўрапарлямэнце й Эўракамісіі, і ў Парыжы – у штаб-кватэры Міжнароднай фэдэрацыі журналістаў.
Паводле дадзеных «Белсату», з пачатку году журналісты, якія супрацоўнічаюць з тэлеканалам, атрымалі штрафаў на агульную суму каля 30 тысяч даляраў у эквіваленце.

Карэспандэнта польскага тэлеканалу «Белсат», які вяшчае на Беларусь, Вольгу Чайчыц, па яе словах, незаконна не выключаюць з базы дадзеных грамадзян, якім забаронены выезд з краіны.

Як паведаміла сама журналістка, штрафы, накладзеныя на яе, аплачаныя. У верасьні Чайчыц аштрафавалі двойчы, аднак, паводле яе словаў, па законе можна аплаціць штраф на працягу месяца. Акрамя гэтага, ёй паведамілі, што ў базе дадзеных невыязных грамадзян адбыўся збой і невядома, калі ён будзе ліквідаваны.

10 верасьня судом Дзяржынскага раёна Чайчыц была аштрафаваная на 980 рублёў па адміністрацыйным артыкуле пра распаўсюд пэрыядычных друкаваных выданьняў без выходных дадзеных. Гэты штраф стаў для Чайчыц дзясятым у бягучым годзе, а сума штрафаў складае 9432 рублі (каля 4500 даляраў).

На наступным тыдні ў Чайчыц былі заплянаваныя сустрэчы ў Брусэлі – у Эўрапарлямэнце й Эўракамісіі, і ў Парыжы – у штаб-кватэры Міжнароднай фэдэрацыі журналістаў.

Паводле дадзеных «Белсату», з пачатку году журналісты, якія супрацоўнічаюць з тэлеканалам, атрымалі штрафаў на агульную суму каля 30 тысяч даляраў у эквіваленце.

naviny.by/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт