Logo Polskiego Radia
Print

Макей сустрэўся з новым паслом Расеі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.09.2018 08:11
Міхаіл Бабіч прызначаны спэцпрадстаўніком прэзыдэнта РФ па разьвіцьці эканамічнай супрацы зь Беларусьсю.
Сьцяг Расеі. Сьцяг Расеі. Photo: IGORN/pixabay.com/CC0 Public Domain

Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімір Макей правёў сустрэчу з новым паслом Расеі Міхаілам Бабічам з нагоды ўручэньня ім копій даверчых грамат.

Міністар „пажадаў посьпехаў паслу Расеі й выказаў надзею на актыўную сумесную працу з мэтай далейшага ўмацаваньня стратэгічных адносін паміж Менскам і Масквой”, паведаміла прэс-служба беларускага зьнешнепалітычнага ведамства.

Падчас сустрэчы абмеркаваныя „актуальныя пытаньні беларуска-расейскіх адносін і бліжэйшы парадак дня двухбаковых палітычных кантактаў на вышэйшым і высокім узроўнях”. Разгледжаныя „практычныя крокі па інтэнсыфікацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва”.

Бакі таксама закранулі „тэматыку ўзаемадзеяньня ў рамках інтэграцыйных аб'яднаньняў".

Бабіч прызначаны паслом у Менску 24 жніўня. Адпаведны ўказ падпісаў расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін. Яшчэ адным указам Бабіч прызначаны спэцпрадстаўніком прэзыдэнта РФ па разьвіцьці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва зь Беларусьсю.

Папярэдні пасол Расеі ў Беларусі, 77-гадовы Аляксандaр Сурыкаў, прапрацаваў на гэтай пасадзе 12 гадоў.

belapan.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт