Logo Polskiego Radia
Print

Віктарын: ЭЗ запусьціць у Беларусі новы праект

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.09.2018 10:01
На эканамічную падтрымку мясцовых ініцыятыў Эўразьвяз плянуе выдзеліць 7 млн даляраў.
Фота: pixabay.com/CC0 Public Domain

Эўразьвяз запусьціць у Беларусі новы праект па эканамічнай падтрымцы мясцовых ініцыятыў. Аб гэтым кіраўнік прадстаўніцтва Эўрапейскага Зьвязу ў Беларусі Андрэа Віктарын заявіла на канфэрэнцыі „Вопыт прымяненьня тэрытарыяльна арыентаванага падыходу ў Рэспубліцы Беларусь.

„Мы хутка запусьцім праект па эканамічным мясцовым разьвіцьці коштам $7 млн. Фокус будзе рабіцца непасрэдна на прадпрымальніках, малых і сярэдніх прадпрыемствах, мясцовых бізнэс-інкубатарах і сацыяльных прадпрыемствах, для таго каб стымуляваць эканамічныя магчымасьці на раённым і абласным узроўнях”, -сказала Андрэа Віктарын.

Кіраўнік прадстаўніцтва адзначыла, што таксама плянуецца выдзеліць 5 млн эўра на фінансаваньне стартапаў, клястарных ініцыятыў, праектаў, якія маюць сацыяльны эфэкт. Новы праект стане прадаўжэньнем праекта „Садзейнічаньне разьвіцьцю на мясцовым узроўні”, які завершыцца ў бягучым годзе, дадала яна.

У размове з журналістамі Андрэа Віктарын сказала, што праект па фінансаваньні мясцовых ініцыятыў знаходзіцца на этапе падрыхтоўкі.

belta.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт