Logo Polskiego Radia
Print

Беларуская парлямэнцкая дэлегацыя наведвае Польшчу

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 17.09.2018 19:28
Візыт адбываецца па запрашэньні польскага боку.
Заля паседжаньняў Сэйму Рэспублікі Польшча Заля паседжаньняў Сэйму Рэспублікі Польшча commons.wikimedia.org/Katarzyna Czerwińska/CC BY-SA 3.0

Беларуская парлямэнцкая дэлегацыя наведвае Польшчу
Беларуская парлямэнцкая дэлегацыя на чале са старшынём пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Андрэем Навумовічам 17-20 верасьня наведвае Польшчу.
Як паведамляе прэс-служба Палаты прадстаўнікоў, візыт адбываецца па запрашэньні польскага боку. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і члены Савету Рэспублікі наведаюць Варшаву, Беласток і Супрасьль. Запланяваныя сустрэчы зь кіраўніцтвам Сэйма й Сэната парлямэнта Польшчы, кіраўнікамі Падляскага ваяводзтва, членамі польска-беларускай парлямэнцкай групы, прадстаўнікамі беларускай нацыянальнай меншасьці й польскіх дзелавых колаў.
Папярэдні візыт беларускіх парлямэнтароў у суседнюю краіну адбыўся ў студзені 2017 года.

Беларуская парлямэнцкая дэлегацыя на чале са старшынём пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Андрэем Навумовічам 17-20 верасьня наведвае Польшчу.

Як паведамляе прэс-служба Палаты прадстаўнікоў, візыт адбываецца па запрашэньні польскага боку. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і члены Савету Рэспублікі наведаюць Варшаву, Беласток і Супрасьль. Заплянаваныя сустрэчы зь кіраўніцтвам Сэйма й Сэната парлямэнта Польшчы, кіраўнікамі Падляскага ваяводзтва, членамі польска-беларускай парлямэнцкай групы, прадстаўнікамі беларускай нацыянальнай меншасьці й польскіх дзелавых колаў.

Папярэдні візыт беларускіх парлямэнтароў у суседнюю краіну адбыўся ў студзені 2017 года.

белапан/радыё рацыя/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт