Logo Polskiego Radia
Print

Распачаты збор подпісаў за ўсталяваньне ў Менску дошкі ў гонар 100-годзьдзя БНР

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 20.09.2018 13:37
Рух «За Свабоду» запусьціў электронную пэтыцыю з патрабаваньнем усталяваньня дошкі ў гонар 100-годзьдзя БНР.
Афіцыйная сымболіка сьвяткаваньня 100-годзьдзя БНРАфіцыйная сымболіка сьвяткаваньня 100-годзьдзя БНРфота: аргкамітэт „БНР 100” (Creative Commons)

Напярэдадні сьвяткаваньня 100-годзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі была атрыманая згода на ўсталяваньне памятнай дошкі ў гонар гэтай гістарычнай падзеі. Грошы на яе былі сабраныя грамадзкасьцю. Аднак дошка да гэтага часу не ўсталяваная з-за затрымкі з боку Менгарвыканкама. Як патлумачыў намесьнік старшыні Менгарвыканкама Ігар Юркевіч, прычына ў тым, што «паступіў шэраг зваротаў ад грамадзян Беларусі й прадстаўнікоў грамадзкасьці з нэгатыўным стаўленьнем».

У сваю чаргу аўтары звароту зьвярнулі ўвагу на важнасьць гістарычнай падзеі, у гонар якой будзе ўсталяваны знак, шырокую падтрымку грамадзкасьцю сьвяткаваньня 100-годзьдзя аднаўленьня незалежнасьці Беларусі, раней атрыманую згоду ад Менгарвыканкаму на ўсталяваньне дошкі.

Падпісанты просяць пацьвердзіць дазвол на ўсталяваньне мэмарыяльнага знаку й правесьці яго ўрачыстае адкрыцьцё, паведамляе прэс-служба Руху «За Свабоду».

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт