Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі мадыфікуюць банкноты

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 20.09.2018 15:10
Таксама плянуецца надрукаваць больш купюр дробнага наміналу.
Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

У Беларусі мадыфікуюць банкноты
У Беларусі ў 2019-2020 гадах выпусьцяць мадыфікаваныя банкноты з павышанай ступеньню абароны ад падробак. Таксама плянуецца надрукаваць больш купюр дробнага наміналу. Гэтыя новаўвядзеньні прадугледжаны ўказам кіраўніка Беларусі №380 ад 19 верасьня.
На гэтых грашах будзе стаяць новы год выпуску, паведамілі ў Адміністрацыі кіраўніка дзяржавы.
Неабходнасьць новаўвядзеньняў у ведамстве патлумачылі павелічэньнем колькасьці старых банкнот узору 2009 году, павышэньнем попыту на банкноты дробнага наміналу ва ўмовах нізкай інфляцыі, а таксама мадыфікацыяй банкнот для абароны ад фальшываманэцтва.

тэлеграф/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт