Logo Polskiego Radia
Print

У Дзень без аўтамабіля ў Менску будзе працаваць тарамат

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 21.09.2018 08:45
Тарамат, які на адзін дзень разьмесьцяць на вул. Леніна, прызначаны для прыёму плястыкавых і шкляных бутэлек.
ThreeMilesPerHour/pixabay.com/CC0

У Дзень без аўтамабіля ў Менску будзе працаваць тарамат
Удзельнікі сьвяточнай праграмы, прысьвечанай Дню без аўтамабіля (22 верасьня), змогуць ацаніць адмысловую прыладу для прыёму тары, паведамілі карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» у Менскім гарадзкім камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя.
- Абсталяваньне, якое дазваляе зьбіраць спажывецкую ўпакоўку, прэзэнтуе жыхарам сталіцы СТАА «Рэмондыс Мінск», – удакладнілі эколягі. – Гэтае мерапрыемства адбудзецца ў межах Эўрапейскага тыдня мабільнасьці і Дня без аўтамабіля. Тарамат, які на адзін дзень разьмесьцяць на вул. Леніна, прызначаны для прыёму плястыкавых і шкляных бутэлек, а таксама бляшаных слоікаў з-пад напояў.
У камітэце адзначылі: усім ахвочым дадуць магчымасьць азнаёміцца з сыстэмай прыёму тары і апрабаваць сучаснае абсталяваньне ў дзеяньні. Акрамя таго, з 15:00 да 19:00 (кожную поўную гадзіну) арганізатары мерапрыемства маюць намер разыгрываць каштоўныя прызы для гледачоў.
З 14:00 да 21:00 у суботу на вул. Леніна адбудзецца сьвяточная праграма з нагоды Дня без аўтамабіля. На ўчастку ад пр. Незалежнасьці да вул. Кірава перакрыюць рух транспарту. Для гасьцей сьвята будуць працаваць фуд-корт і розныя зоны актыўнасьці. Заплянаваны прэзэнтацыі электраровараў, электрасамакатаў, электраскутэраў, выстава дрэў і кветак ад батанічнага саду, а таксама многае іншае.

Менск-Навіны/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт