Logo Polskiego Radia
Print

20 верасьня ў Беларусі пабіты тэмпэратурны рэкорд 43-гадовай даўніны

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 21.09.2018 16:38
Абнавіліся рэкорды ў Менску і ўсіх абласных цэнтрах, за выключэньнем Віцебска.
pixabay.com/Public Domain CC0

У Высокім (Берасьцейская вобласьць) паветра прагрэлася да 29 градусаў цяпла. Ранейшы максымум дня складаў 27,5 градуса (зафіксаваны ў 1975 годзе ў Барысаве).

Абнавіліся рэкорды ў Менску і ўсіх абласных цэнтрах, за выключэньнем Віцебска.
У сталіцы слупок тэрмомэтра падняўся да адзнакі 28,1 градуса цяпла (было 26,5 у 1975 году), у Берасьці – 28,7 (27,1 у 1975-м), Горадні – 27,5 (26,7 у 1982-м), Гомелі – 27,3 (26,4 у 2004-м), Магілёве – 27,4 (25,9 у 1975-м).

21 верасьня гарачае надвор'е яшчэ захаваецца, таму зноў ня выключана перавышэньне гістарычных максымумаў дня, піша БелаПАН.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт