Logo Polskiego Radia
Print

У наступным годзе ў Менску зьявяцца віртуальныя праязныя

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 21.09.2018 18:03
У пэрспэктыве для аплаты з дапамогай віртуальнага праязнога можна будзе выкарыстоўваць смартфон ці гадзіньнік з тэхналёгіяй NFC.
Станцыя "Ўручча" Менскага мэтрапалітэнуСтанцыя "Ўручча" Менскага мэтрапалітэнуcommons.wikimedia.org/Public Domain

У наступным годзе ў Менску зьявяцца віртуальныя праязныя
У сталіцы да лета 2019 года плянуюць распрацаваць і запусьціць віртуальныя праязныя на мэтро й наземны транспарт. Пра гэта распавёў намесьнік старшыні праўленьня БПС-Сбербанка Алег Бародка падчас Менскага транспартнага форуму, піша Tut.by.
Віртуальны праязны можна будзе купіць на спэцыяльным сайце. Там жа можна будзе выбраць тэрмін яго дзеяньня або колькасьць паездак.
Абмен дадзенымі будзе адбывацца ў момант кантакту банкаўскай карты з валідатарам, пасьля чаго сыстэма аўтаматычна распазнае віртуальны праязны. Сэрвіс будзе даступны для картак усіх беларускіх банкаў.
У пэрспэктыве для аплаты з дапамогай віртуальнага праязнога можна будзе выкарыстоўваць смартфон ці гадзіньнік з тэхналёгіяй NFC.
Новы фармат праязнога дакумэнта плянуюць распрацаваць у працяг транспартнага праекту па бескантактнай аплаце праезду. Год таму такая магчымасьць зьявілася ў мэтро, а на днях анансавалі яе ўкараненьне ў наземны транспарт у 2019-м.

У сталіцы да лета 2019 году плянуюць распрацаваць і запусьціць віртуальныя праязныя на мэтро й наземны транспарт. Пра гэта распавёў намесьнік старшыні праўленьня БПС-Сбербанка Алег Бародка падчас Менскага транспартнага форуму.

Віртуальны праязны можна будзе купіць на спэцыяльным сайце. Там жа можна будзе выбраць тэрмін яго дзеяньня або колькасьць паездак.

Абмен дадзенымі будзе адбывацца ў момант кантакту банкаўскай карты з валідатарам, пасьля чаго сыстэма аўтаматычна распазнае віртуальны праязны. Сэрвіс будзе даступны для картак усіх беларускіх банкаў.

У пэрспэктыве для аплаты з дапамогай віртуальнага праязнога можна будзе выкарыстоўваць смартфон ці гадзіньнік з тэхналёгіяй NFC.

Новы фармат праязнога дакумэнта плянуюць распрацаваць у працяг транспартнага праекту па бескантактнай аплаце праезду. Год таму такая магчымасьць зьявілася ў мэтро, а на днях анансавалі яе ўкараненьне ў наземны транспарт у 2019-м.

tut.by/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт