Logo Polskiego Radia
Print

Макрон запрасіў Лукашэнку ў Парыж

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 24.09.2018 15:48
Пакуль свой удзел кіраўнік Беларусі не пацьвердзіў.
ПарыжПарыжpixabay.com/Public Domain CC0

Макрон запрасіў Лукашэнку ў Парыж
Кіраўніка Беларусі чакаюць у Францыі 11 лістапада. У гэты дзень у Парыжы адбудуцца ўрачыстасьці, прысьвечаныя адзначэньню 100-годзьдзя заканчэньня Першай сусьветнай вайны (1914- 1918). Пакуль свой удзел кіраўнік Беларусі не пацьвердзіў.
Аб гэтым на сустрэчы з журналісткамі Белсату Вольгай Чайчыц і Ларысай Шчыраковай паведаміў дэпутат нацыянальнай асамблеі Францыі, прэзыдэнт групы француска-беларускага сяброўства Крыстоф Лежэн (Christophe Lejeune).
11 лістапада на міжнародную мэмарыяльную цырымонію ля Трыўмфальнай аркі запрошаны больш за 120 высокіх замежных гасьцей, сярод іх больш 80 кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў краін удзельніц Першай сусьветнай вайны, эўрапейскія інстытуты, ААН і іншыя. Пасьля цырымоніі высокія госьці накіруюцца на сьняданак у Елісейскі палац.
11 лістапада ў Францыі адзначаецца Дзень перамір’я паміж былымі ворагамі. У гэты дзень у 1918 годзе было падпісана Камп’енскае пагадненьне аб спыненьні ваенных дзеяньняў, заключанае паміж Антантай і Германіяй у францускім рэгіёне Пікардыя недалёка ад гораду Кампʼень. Для Францыі гэта важная дата. Традыцыйна кіраўнік краіны наведвае Елісейскія палі, каб ускласьці кветкі да мэмарыялу невядомаму салдату перад Трыўмфальнай аркай. Маштабнае адзначэньне з кіраўнікамі ўсіх краінаў удзельніц вайны заплянаванае ўпершыню.

Белсат/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт