Logo Polskiego Radia
Print

Работнікі МНС 44 разы выяжджалі на ліквідацыю наступстваў падзеньня дрэў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.09.2018 09:06
Пры гэтым зафіксаваныя пашкоджаньні легкавых аўтамабіляў, падзеньне дрэў і адключэньня электразабесьпячэньня.
Ліквідацыя наступстваў ветру ў Польшчы.Ліквідацыя наступстваў ветру ў Польшчы.PAP/Darek Delmanowicz

Раніцай 25 верасьня МНС апублікавала сьвежыя дадзеныя аб наступствах непагадзі ў Беларусі, якую ў панядзелак накрыла дажджамі і вельмі моцным ветрам. Як паведамляе МНС, пацярпелых няма. Пры гэтым зафіксаваныя пашкоджаньні легкавых аўтамабіляў, падзеньне дрэў і адключэньня электразабесьпячэньня.
З прычыны парываў ветру (да 21 м/с) пашкоджаны дах 1 жылога дома і 1 сельскагаспадарчага будынка. Работнікі МНС і іншых арганізацый 44 разы выяжджалі на ліквідацыю наступстваў падзеньня дрэў. Зафіксаваныя падзеньні дрэў у Берасьцейскай (23 выпадкі), Гомельскай (7 выпадкаў), Менскай (1 выпадак) і Магілёўскай (13 выпадкаў) абласьцях, у выніку якіх пашкоджаны 6 легкавых аўтамабіляў.
Па дадзеных ДВА «Белэнэрга» на працягу сутак пэрыядычна парушалася электразабесьпячэньне 488 населеных пунктаў. Усе адключэньні апэратыўна ліквідаваны.
Сёньня, у аўторак, на большай частцы тэрыторыі краіны захаваецца ўзмацненьне ветру парывамі 15-20 м/с, ноччу месцамі да 22-27 м/с.
У Менску захаваецца вецер парывамі 15-20 м/с, ноччу месцамі па горадзе да 22-25 м/с.
Аранжавы (перадапошні з чатырох) узровень небясьпекі – умовы надвор'я ўяўляюць рэальную небясьпеку: шквалы, ліўні, навальніцы, град, сьпякота, маразы, сьнегапады, завеі і інш. Зьявы могуць нэгатыўна паўплываць на сацыяльна-эканамічную дзейнасьць і прывесьці да значнай матэрыяльнай шкоды, а таксама магчымыя чалавечыя ахвяры.

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт