Logo Polskiego Radia
Print

Кіраўнік партыі БНФ паскардзіўся ў ААН на беларускія ўлады

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 25.09.2018 15:31
Скарга ў Жэнэву, дзе месьціцца офіс КПЧ ААН, была адпраўлена 24 верасьня.
Эўрапейскі суд па правах чалавека ў Страсбургу.Эўрапейскі суд па правах чалавека ў Страсбургу.By Ralf Roletschek - Praca własna, CC BY 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=31135139

Кіраўнік партыі БНФ паскардзіўся ў ААН на беларускія ўлады
Скарга ў Жэнэву, дзе месьціцца офіс КПЧ ААН, была адпраўлена 24 верасьня.
Старшыня ПБНФ Рыгор Кастусёў паскардзіўся на беларускія ўлады ў Камітэта па правах чалавека ААН. Палітык лічыць, што за апошнія два гады дзяржава двойчы парушыла яго права на ўдзел у мірных сходах.
У 2016 годзе за мітынг на Дзень Волі ў Менску суд Савецкага раёна аштрафаваў Кастусёва на 20 базавых велічыняў (420 рублёў) штрафу. У ліпені 2018 году суд Партызанскага раёна аштрафаваў палітыка на 35 базавых велічыняў (735 рублёў) за ўдзел у акцыі пратэсту супраць дзейнасьці забаўляльнага комплексу „Поедем поедим” побач з месцам пахаваньня ахвяр палітычных рэпрэсій у Курапатах.
„Я зьвяртаў увагу судоў, што мне пастаўлены ў віну толькі сам факт удзелу ў масавых мерапрыемствах. Мне не выстаўленыя абвінавачаньні, што я сваім „удзелам” і якімі-небудзь сваімі дзеяньнямі, камандамі й тлумачэньнямі парушыў грамадзкі парадак або якія-небудзь правы й свабоды іншых асоб, або паквапіўся на іх рэпутацыю, або пагражаў нацыянальнай бясьпецы, здароўю і маральнасьці насельніцтва”, - паведаміў Кастусёў у скарзе.
Праваабаронца Барыс Бухель, які абараняе інтарэсы старшыні партыі БНФ упэўнены, што на ўзроўні Камітэта па правах чалавека ААН Кастусёву атрымаецца дамагчыся посьпеху.
„КПЧ прыняў ужо дзясяткі рашэньняў па падобных кейсах. Заўсёды ён уставаў на бок грамадзян, паколькі дзеючае нацыянальнае заканадаўства й дзеяньні ўладаў не даюць беларусам паўнавартасна скарыстацца правам на свабоду мірных сходаў”, – заявіў Барыс Бухель.

spring96.org/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт