Logo Polskiego Radia
Print

Выйшла відэавэрсія канцэрта «(Не)расстраляная паэзія»

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 26.09.2018 11:59
  • (Не)расстраляная паэзія.mp3
На канцэрце 11 выканаўцаў прэзэнтавалі песьні на паэтаў, большасьць з якіх была расстраляная ў 1937 годзе.
фота: Будзьма беларусамі!

Выйшла відэавэрсія канцэрта «(Не)расстраляная паэзія»
Пабачыла сьвет відэавэрсія канцэрта «(Не)расстраляная паэзія», які прайшоў 29 кастрычніка 2017 году ў менскім клюбе «Брюгге».
У канцэрце ўзялі ўдзел 11 выканаўцаў. Усе яны прэзэнтавалі песьні на вершы беларускіх паэтаў, большасьць з якіх была расстраляная ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году. На музыку былі пакладзеныя творы Валерыя Маракова, Алеся Дудара, Анатоля Вольнага, Міхася Чарота, Зямы Піваварава ды іншых. «Лічу гэты праект вельмі істотным, бо нельга замоўчваць той факт, што была вынішчана большасьць таленавітых беларускіх аўтараў 1930-х. Вельмі шкада, што пра гэта сёньня мала гавораць», – зазначае адзін з удзельнікаў канцэрту Лявон Вольскі.
Акром 11 трэкаў, якія былі запісаныя ў клюбе «Брюгге», да відэавэрсіі «(Не)расстралянай паэзіі» далучаная кампазыцыя Сьветы Бэнь з гурта «Серебряная свадьба» на словы Ізі Харыка. Сьпявачка ня здолела ўзяць удзел у канцэрце, але прэзэнтавала песьню раней – на адкрытай лекцыі, прысьвечанай паэту, у кнігарні «Логвінаў».
У верасьні стартавала другая частка праекту, у межах якой выйдзе кніжнае выданьне з музычным дадаткам, пройдуць новыя лекцыі з выступамі музыкаў у Менску і прэзэнтацыі ў рэгіёнах. Першая імпрэза пройдзе 2 кастрычніка ў Менску. У кнігарні «Логвінаў» дасьледчык літаратуры Віктар Жыбуль прачытае адкрытую лекцыю пра паэта Сяргея Астрэйку, песьню на ягоны верш ужывую зайграе гурт Zanzibar. А 7 кастрычніка ў прасторы «Дом 46» у Горадні лекцыю пра Майсея Кульбака прачытае Вольф Рубінчык.
Замовіць кнігу з CD праекту «(Не)расстраляныя» можна на Ulej.by.

Пабачыла сьвет відэавэрсія канцэрта «(Не)расстраляная паэзія», які прайшоў 29 кастрычніка 2017 году ў менскім клюбе «Брюгге».

У канцэрце ўзялі ўдзел 11 выканаўцаў. Усе яны прэзэнтавалі песьні на вершы беларускіх паэтаў, большасьць з якіх была расстраляная ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году. На музыку былі пакладзеныя творы Валерыя Маракова, Алеся Дудара, Анатоля Вольнага, Міхася Чарота, Зямы Піваварава ды іншых. «Лічу гэты праект вельмі істотным, бо нельга замоўчваць той факт, што была вынішчана большасьць таленавітых беларускіх аўтараў 1930-х. Вельмі шкада, што пра гэта сёньня мала гавораць», – зазначае адзін з удзельнікаў канцэрту Лявон Вольскі.

Акрамя 11 трэкаў, якія былі запісаныя ў клюбе «Брюгге», да відэавэрсіі «(Не)расстралянай паэзіі» далучаная кампазыцыя Сьветы Бэнь з гурта «Серебряная свадьба» на словы Ізі Харыка. Сьпявачка ня здолела ўзяць удзел у канцэрце, але прэзэнтавала песьню раней – на адкрытай лекцыі, прысьвечанай паэту, у кнігарні «Логвінаў».

У верасьні стартавала другая частка праекту, у межах якой выйдзе кніжнае выданьне з музычным дадаткам, пройдуць новыя лекцыі з выступамі музыкаў у Менску і прэзэнтацыі ў рэгіёнах. Першая імпрэза пройдзе 2 кастрычніка ў Менску. У кнігарні «Логвінаў» дасьледчык літаратуры Віктар Жыбуль прачытае адкрытую лекцыю пра паэта Сяргея Астрэйку, песьню на ягоны верш ужывую зайграе гурт Zanzibar. А 7 кастрычніка ў прасторы «Дом 46» у Горадні лекцыю пра Майсея Кульбака прачытае Вольф Рубінчык.

Замовіць кнігу з CD праекту «(Не)расстраляныя» можна на Ulej.by.

Наша Ніва/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт