Logo Polskiego Radia
Print

Журналіст Tut.by прызнаўся, што яго шантажом завэрбавалі ў Сьледчым камітэце

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 26.09.2018 13:34
Дзьмітры Бобрык быў сярод затрыманых у рамках так званай «справы БелТА».
фота: tut.by

Журналіст Tut.by прызнаўся, што яго шантажом завэрбавалі ў Сьледчым камітэце
Журналіст Tut.by Дзьмітрый Бобрык прызнаўся ў сваім фэйсбуку, што падчас допыту ў Сьледчым камітэце па «справе БелТА» яго шантажом завэрбавалі.
Бобрык паведаміў, што пасьля трохгадзіннага ператрусу ў кватэры 7 жніўня яго адвезьлі ў цэнтральны апарат Сьледчага камітэта. Тут у адрас журналіста і яго сваякоў паступалі прамыя пагрозы. Спачатку супрацоўнікі паабяцалі раскрыць дэталі асабістага жыцьця журналіста, калі ён адмовіцца ад супрацоўніцтва. А скончылася пагрозамі ў адрас родных, якія могуць пацярпець. У выніку Зьміцер Бобрык напісаў паперу аб супрацоўніцтве.
Пасьля таго, як стала зразумела, што атрымаць ад журналіста якую-небудзь інфармацыю не атрымаецца, Дзьмітрыя Бобрыка адразу ж перавялі ў новы статус – падазраваны. Пасьля гэтага ціск узмацніўся.
«Мне прыйшлося многае вытрымаць. Але ня ведаю, якія выпрабаваньні мяне чакаюць наперадзе, і ня ведаю, ці хопіць мне сіл усё гэта вытрымаць, але маўчаць пра гэта я ўжо не магу. Баюся, што далей будзе аказвацца ціск на маіх родных, блізкіх, сяброў», – піша журналіст найбуйнейшага беларускага партала.
Нагадаем, некалькіх беларускіх журналістаў і рэдактараў затрымалі 7 жніўня ў рамках так званай «справы БелТА». Іх абвінавачваюць у тым, што нібыта яны незаконна скарысталіся паролямі ад платнага сэрвісу дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БелТА.
Дзьмітрыя Бобрыка тады не адправілі на суткі, а пратрымалі ў Сьледчым камітэце каля 10 гадзін.

Беларускі партызан/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт