Logo Polskiego Radia
Print

Пройдзе прэзэнтацыя Альтэрнатыўнага даклада па сытуацыі з правамі чалавека

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 26.09.2018 17:12
Даклад будзе прэзэнтаваны ў панядзелак, 1 кастрычніка, у Менску.
фота: Вясна

У Менску пройдзе прэзэнтацыя Альтэрнатыўнага даклада па сытуацыі з правамі чалавека
Напярэдадні 124-й сэсіі Камітэта ААН па правах чалавека, якая пройдзе ў Жэнэве з 8 па 9 кастрычніка, у Менску адбудзецца прэзэнтацыя Альтэрнатыўнага даклада нацыянальнай праваабарончай кааліцыі аб выкананьні Рэспублікай Беларусь Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.
Даклад будзе прэзэнтаваны ў панядзелак, 1 кастрычніка, у Менску.
Праваабаронцы праінфармуюць аб працэдуры разгляду пэрыядычнага дакладу Беларусі ў КПЧ і дакладу беларускай праваабарончай супольнасьці, паведамяць пра ўзаемадзеяньне НДА з дзяржаўнымі арганізацыямі, спыняцца на праблемах дыскрымінацыі і пэрспэктывах прыняцьця антыдыскрымінацыйнага заканадаўства, праблеме катаваньняў і іншых відаў жорсткага бесчалавечнага абыходжаньня. У межах прэзэнтацыі будзе таксама разгледжана сытуацыя з забаронай прымусовай працы і са свабодай меркаваньня і распаўсюду інфармацыі.

Вясна/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт