Logo Polskiego Radia
Print

Акцыя „Чысты лес” пройдзе ў Беларусі 20 кастрычніка

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.09.2018 13:07
Акцыя „Чысты лес” у Беларусі стала ўжо традыцыйнай. Упершыню яна была праведзена ў 2010 годзе.
Photo: Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

Акцыя „Чысты лес” пройдзе ў Беларусі 20 кастрычніка
Акцыя „Чысты лес” у Беларусі стала ўжо традыцыйнай. Упершыню яна была праведзена ў 2010 годзе.
Акцыя „Чысты лес” пройдзе ў Беларусі 20 кастрычніка па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамілі ў прэс-службе Мінлясгаса.
Асноўная мэта добраахвотнай акцыі - прыцягненьне ўвагі да неабходнасьці беражлівага стаўленьня да галоўнага прыроднага рэсурсу краіны - лесу.
Стаць удзельнікам акцыі зможа любы жадаючы. Для гэтага дастаткова зьвярнуцца ў лясьніцтва й заявіць аб сваім жаданьні дапамагчы ў навядзеньні парадку ў лесе. Арганізацыі Міністэрства лясной гаспадаркі забясьпечаць усіх удзельнікаў мерапрыемства неабходным інвэнтаром.
Акцыя „Чысты лес” у Беларусі стала ўжо традыцыйнай. Упершыню яна была праведзена ў 2010 годзе, і з таго часу яе ўдзельнікамі сталі дзясяткі тысяч дабравольцаў. Мерапрыемства актыўна падтрымліваюць мясцовыя выканаўчыя органы ўлады, дзяржаўныя, грамадзкія і камэрцыйныя арганізацыі, школы, вышэйшыя навучальныя ўстановы й іншыя ўстановы краіны.
У мінулым годзе акцыю „Чысты лес" падтрымалі больш як 35 тыс. удзельнікаў. Найбольш актыўна да мерапрыемства падключыліся жыхары Магілёўскай вобласьці: свой уклад у захаваньне зялёнага багацьця Беларусі ў гэтым рэгіёне ўнесьлі звыш 7,2 тыс. чалавек. На працягу дня добраахвотнікі па ўсёй краіне ня толькі прыбіралі лес ад сьмецьця й захламленасьці, але й добраўпарадкоўвалі месцы адпачынку, рыхтавалі дэндрапаркі да зімоўкі, займаліся пасадкай лясных культур. За суткі ў лясах Беларусі было прыбрана амаль 2 тыс. куб.м сьмецьця, ліквідаваны сотні звалак.
belta.by/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт