Logo Polskiego Radia
Print

Мінэканомікі Беларусі распрацоўвае новую канцэпцыю падтрымкі бізнэсу

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 29.09.2018 10:51
Адным з элемэнтаў новай сыстэмы, магчыма, стане гарантыйны фонд падтрымкі малога й сярэдняга бізнэсу.
pixabay.com/Public Domain/CC0

Мінэканомікі Беларусі распрацоўвае новую канцэпцыю падтрымкі прадпрымальнікаў
Міністэрства эканомікі распрацоўвае новую канцэпцыю падтрымкі прадпрымальніцтва ў Беларусі. Дакумэнт павінен быць гатовы да 20 кастрычніка. Пра гэта на прэс-канфэрэнцыі, прысьвечанай Сусьветнаму тыдню прадпрымальніцтва, распавёў журналістам намесьнік міністра эканомікі Дзьмітрый Матусевіч.
«Яна павінна паламаць усе стэрэатыпы, якія ёсьць, цэнтралізаваць пэўныя фінансавыя рэсурсы. Можа быць, будуць і структурныя зьмены. Вядзецца вельмі сур'ёзная прапрацоўка: мы пачалі да гэтага падыходзіць яшчэ ў сярэдзіне лета, а цяпер рэзка паскорыліся», – сказаў чыноўнік.
Адным з элемэнтаў новай сыстэмы, магчыма, стане гарантыйны фонд падтрымкі малога й сярэдняга бізнэсу. Мэта гэтага інстытута – палегчыць прадпрымальнікам доступ да крэдытных рэсурсаў, выступаючы даручальнікам перад банкамі й іншымі фінансавымі ўстановамі.
Дзьмітрый Матусевіч ня стаў раскрываць дэталяў дакумэнта.
Сусьветны тыдзень прадпрымальніцтва пройдзе з 12 па 18 лістапада. У Беларусі базай для яго стане выставачны цэнтар «Белэкспа» на праспэкце Пераможцаў у Менску.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт