Logo Polskiego Radia
Print

Праціўнікі акумулятарнага завода зноў сабраліся на плошчы Леніна ў Берасьці

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 01.10.2018 11:01
Па дадзеных праваабаронцы Рамана Кісьляка, 30 верасьня ў 12.30 на плошчы былі 92 чалавекі.
photo: stopzavod.by

Праціўнікі акумулятарнага завода ў каторы раз сабраліся на плошчы Леніна ў Берасьці
На плошчы Леніна ў Берасьці 30 верасьня сабраліся праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода. Яны стаялі групамі і абмяркоўвалі апошнія навіны, зьвязаныя з будаўніцтвам прадпрыемства, перадае БелаПАН. Такія сустрэчы праходзяць на плошчы кожную нядзелю з 25 лютага. Па дадзеных праваабаронцы Рамана Кісьляка, 30 верасьня ў 12.30 на плошчы былі 92 чалавекі.
Як лічыць жыхар Берасьця Ўладзіслаў, прыйшло больш людзей, чым, у мінулую нядзелю, таму што зьяўляецца новая інфармацыя пра шкоду прадпрыемства, якое будуецца.
Берасьцейцы тэлефанавалі на прамую лінію кіраўніку вобласьці з пытаньнямі аб акумулятарным заводзе, але іх адмаўляліся злучаць.
Берасьцейка Людміла паведаміла, што падрыхтаваны зварот на імя старшыні аблвыканкама Анатоля Ліса з просьбай арганізаваць сустрэчу з жыхарамі з нагоды будаўніцтва завода.
Удзельнікі ўчарашняй сустрэчы абмяркоўвалі забарону на правядзеньне 30 верасьня мітынгу «Берасьцейцы супраць акумулятарнага завода», на які раней падавалася афіцыйная заяўка. Мітынг вызначаўся на пляцоўцы каля сцэны ў парку Воінаў-інтэрнацыяналістаў, якая вызначана гарвыканкамам для масавых мерапрыемстваў. Мясцовыя ўлады забаранілі яго на падставе таго, што там праводзяцца рамонтныя работы. Аднак актывісты лічаць, што ўлады баяцца пратэстаў, таму не далі дазволу на мітынг.
Некалькі чалавек прыйшлі на плошчу ў майках з надпісам «Стоп заводу АКБ! Брэст супраць экалягічнай катастрофы».
Будаўніцтва акумулятарнага завода ТАА «АйПауэр» вядзецца на прамысловай пляцоўцы «Аэрапорт» у свабоднай эканамічнай зоне «Брэст». На заводзе будзе наладжаны поўны цыкл вытворчасьці сьвінцова-кіслотных акумулятарных батарэй.
Жыхары Берасьця і Берасьцейскага раёна лічаць, што прадпрыемства пагражае іх здароўю.
Пасьля пікету быў затрыманы мясцовы блёгер, які актыўна прымае ўдзел у акцыі супраць будовы заводу, Сяргей Пятрухін.

На плошчы Леніна ў Берасьці 30 верасьня сабраліся праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода. Яны стаялі групамі і абмяркоўвалі апошнія навіны, зьвязаныя з будаўніцтвам прадпрыемства, перадае БелаПАН. Такія сустрэчы праходзяць на плошчы кожную нядзелю з 25 лютага. Па дадзеных праваабаронцы Рамана Кісьляка, 30 верасьня ў 12.30 на плошчы былі 92 чалавекі.

Як лічыць жыхар Берасьця Ўладзіслаў, прыйшло больш людзей, чым, у мінулую нядзелю, таму што зьяўляецца новая інфармацыя пра шкоду прадпрыемства, якое будуецца.

Берасьцейцы тэлефанавалі на прамую лінію кіраўніку вобласьці з пытаньнямі аб акумулятарным заводзе, але іх адмаўляліся злучаць.Берасьцейка Людміла паведаміла, што падрыхтаваны зварот на імя старшыні аблвыканкама Анатоля Ліса з просьбай арганізаваць сустрэчу з жыхарамі з нагоды будаўніцтва завода.

Удзельнікі ўчарашняй сустрэчы абмяркоўвалі забарону на правядзеньне 30 верасьня мітынгу «Берасьцейцы супраць акумулятарнага завода», на які раней падавалася афіцыйная заяўка. Мітынг вызначаўся на пляцоўцы каля сцэны ў парку Воінаў-інтэрнацыяналістаў, якая вызначана гарвыканкамам для масавых мерапрыемстваў. Мясцовыя ўлады забаранілі яго на падставе таго, што там праводзяцца рамонтныя работы. Аднак актывісты лічаць, што ўлады баяцца пратэстаў, таму не далі дазволу на мітынг.

Некалькі чалавек прыйшлі на плошчу ў майках з надпісам «Стоп заводу АКБ! Брэст супраць экалягічнай катастрофы».

Будаўніцтва акумулятарнага завода ТАА «АйПауэр» вядзецца на прамысловай пляцоўцы «Аэрапорт» у свабоднай эканамічнай зоне «Брэст». На заводзе будзе наладжаны поўны цыкл вытворчасьці сьвінцова-кіслотных акумулятарных батарэй.

Жыхары Берасьця і Берасьцейскага раёна лічаць, што прадпрыемства пагражае іх здароўю.

Пасьля пікету быў затрыманы мясцовы блёгер, які актыўна прымае ўдзел у акцыі супраць будовы заводу, Сяргей Пятрухін.

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт