Logo Polskiego Radia
Print

У Менгарвыканкаме пракамэнтавалі забарону на продаж алькаголю ў начны час

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 02.10.2018 17:00
З 1 кастрычніка ў Менску абмежаваны раздробны продаж алькаголю з 23:00 да 7:00.
pixabay.com/Public Domain CC0

У Менгарвыканкаме пракамэнтавалі забарону на продаж алькаголю ў начны час
Гэтая навіна, бадай, у канцы мінулага тыдня выклікала найбольш абмеркаваньняў. З 1 кастрычніка ў Менску абмежаваны раздробны продаж алькаголю з 23:00 да 7:00. Адпаведнае рашэньне Менгарвыканкама 28 верасьня апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Як растлумачылі карэспандэнту агенцтва «Менск-Навіны» ў Галоўным упраўленьні гандлю і паслуг Менгарвыканкама, з ініцыятывай абмежаваньня розьнічнага продажу алькаголю выступіла Міністэрства ўнутраных спраў краіны. Ведамства прапанавала правесьці комплексны экспэрымэнт па ўдасканаленьні розьнічнага гандлю алькагольнай прадукцыяй. У гэтай сувязі Менгарвыканкам прыняў сваё рашэньне.
Экспэрымэнт будзе доўжыцца год пачынаючы з 1 кастрычніка. У гэты пэрыяд рэалізацыя алькаголю ў начны час дазволена толькі ў аб'ектах грамадзкага харчаваньня.
Мэта – прафіляктыка піянства і зьвязаных з ім правапарушэньняў. Паводле зьвестак ГУУС Менгарвыканкама, у Менску за 8 месяцаў зарэгістраваны 1 483 злачынствы, учыненых людзьмі ў стане алькагольнага апʼяненьня. Зафіксаваныя каля 9 тысяч паведамленьняў аб сямейна-бытавых канфліктах, прычынай якіх стала ўжываньне алькагольных напояў.
- У нас дзясяткі калектыўных зваротаў мінчан, якія жывуць побач з кругласутачнымі крамамі, – распавяла начальнік Галоўнага ўпраўленьня гандлю і паслуг Менгарвыканкама Ніна Емяльянава. – Людзі скардзяцца, што па начах наведвальнікі гандлёвых абʼектаў не даюць спакойна адпачываць, разьмяшчаюцца ў суседніх дварах, дзе ўжываюць алькаголь, лаюцца, бʼюцца. У сталіцы на момант прыняцьця рашэньня 88 магазінаў прадавалі алькаголь у начны час, многія з іх разьмешчаныя на АЗС. Па статыстыцы, алькаголь складае да 40% ад пакупак, якія зьдзяйсьняюцца пасьля 23:00. У 2015 годзе ў горадзе ўжо ўводзілі абмежаваньне па часе рэалізацыі такіх напояў. Цяперашняя мера накіравана перш за ўсё на тых, хто адпраўляецца ў начныя крамы за дадаткам.
Штоквартальна ГУУС Менгарвыканкама будзе аналізаваць крымінагенную абстаноўку ў сталіцы, каб паглядзець, як уплывае прынятае рашэньне на агульную карціну.

Менск-Навіны/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт