Logo Polskiego Radia
Print

Познаньскі тэатар танца выступіць са спэктаклем у Менску

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 03.10.2018 12:01
Спэктакль «40» - гэта пастаноўка знакамітага нарвэскага харэографа Джо Стромгрэна.

/

8 кастрычніка ў рамках VIII Міжнароднага форуму тэатральнага мастацтва «ТЭАРТ» на сцэне Цэнтральнага дома афіцэраў будзе паказаны спэктакль «40» Познаньскага тэатра танцаў. Гэта пастаноўка знакамітага нарвэскага харэографа, рэжысёра і члена гільдыі пісьменьнікаў Нарвэгіі Джо Стромгрэна.
Спэктакль «40» шматплянавы: на першым месцы біяграфія звычайнай жанчыны, якая радуецца і перажывае, набывае і губляе, сумняваецца ў сабе і змагаецца з цяжкасьцямі. Калі ж прыглядзецца да сытуацыі лепей – гледачу адкрываецца гісторыя сарака гадоў жыцьця чалавека і краіны, чалавека ў краіне і краіны ў чалавеку. Гісторыя гераіні – унікальны вопыт пошуку кампрамісу паміж сваімі амбіцыямі і абставінамі, у якіх чалавек вымушаны існаваць.
Унікальнасьць Польскага тэатра танца, які прывозіць спэктаклі да менскіх гледачоў, складаецца ў сынтэзе харэаграфіі і драматычнага мастацтва. Спэктаклі будуць прадстаўлены ў рамках праграмы Інстытута Адама Міцкевіча «Культурныя масты» і пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Менску.
Арганізатары Міжнароднага форума тэатральнага мастацтва «ТЭАРТ»: Цэнтар візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «АРТ Карпарэйшн», ААТ «Белгазпрамбанк», ААТ «Газпрам трангаз Беларусь». Форум праходзіць пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Менскага гарадзкога выканаўчага камітэта.
Стваральнік спэктакля рэжысёр-харэограф Джо Стромгрэн выкарыстоўвае мову танца, каб паказаць узаемадзеяньне краіны і кожнага чалавека, які жыве ў ёй. «40» паведамляе пра розныя спосабы ўспрыманьня сьвету. Польскія тэатральныя крытыкі адзначаюць, што гераіня спэктакля захавала веру ў лепшае і не зламала сябе пад узьдзеяньнем зьнешняга сьвету, а таксама называюць спэктакль «мудрым расповедам пра жыцьцё, які часам бывае жахлівым і змрочным, а часам вясёлым і трапным».

8 кастрычніка ў рамках VIII Міжнароднага форуму тэатральнага мастацтва «ТЭАРТ» на сцэне Цэнтральнага дома афіцэраў будзе паказаны спэктакль «40» Познаньскага тэатра танца. Гэта пастаноўка знакамітага нарвэскага харэографа, рэжысёра і члена гільдыі пісьменьнікаў Нарвэгіі Джо Стромгрэна.

Спэктакль «40» шматплянавы: на першым месцы біяграфія звычайнай жанчыны, якая радуецца і перажывае, набывае і губляе, сумняваецца ў сабе і змагаецца з цяжкасьцямі. Калі ж прыглядзецца да сытуацыі лепей – гледачу адкрываецца гісторыя сарака гадоў жыцьця чалавека і краіны, чалавека ў краіне і краіны ў чалавеку. Гісторыя гераіні – унікальны вопыт пошуку кампрамісу паміж сваімі амбіцыямі і абставінамі, у якіх чалавек вымушаны існаваць.

Унікальнасьць Польскага тэатра танца, які прывозіць спэктаклі да менскіх гледачоў, складаецца ў сынтэзе харэаграфіі і драматычнага мастацтва. Спэктаклі будуць прадстаўлены ў рамках праграмы Інстытута Адама Міцкевіча «Культурныя масты» і пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Менску.

Арганізатары Міжнароднага форума тэатральнага мастацтва «ТЭАРТ»: Цэнтар візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «АРТ Карпарэйшн», ААТ «Белгазпрамбанк», ААТ «Газпрам трангаз Беларусь». Форум праходзіць пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Менскага гарадзкога выканаўчага камітэта.

Стваральнік спэктакля рэжысёр-харэограф Джо Стромгрэн выкарыстоўвае мову танца, каб паказаць узаемадзеяньне краіны і кожнага чалавека, які жыве ў ёй. «40» паведамляе пра розныя спосабы ўспрыманьня сьвету. Польскія тэатральныя крытыкі адзначаюць, што гераіня спэктакля захавала веру ў лепшае і не зламала сябе пад узьдзеяньнем зьнешняга сьвету, а таксама называюць спэктакль «мудрым расповедам пра жыцьцё, які часам бывае жахлівым і змрочным, а часам вясёлым і трапным».

Польскі інстытут/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт