Logo Polskiego Radia
Print

„Беларускі партызан” атрымаў прэмію Free Media Awards 2018

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 03.10.2018 14:45
Прэмію яму ўручылі за прафэсійную, працяглую журналістыку з рэгіянальным фокусам.
https://www.facebook.com/belaruspartisan.by/

Увечары 2 кастрычніка ў Ерэване адбылося ўзнагароджаньне ляўрэатаў прэміі Free Media Awards у галіне свабоды слова, піша kavkaz-uzel.eu. Гэтую прэмію за дасягненьні ў галіне незалежнай журналістыкі заснавалі два фонды: нарвэжскі і нямецкі, якія падтрымліваюць свабоду слова і прэсы.

Сёлета ляўрэатамі прэміі сталі сайт «Беларускі партызан», пецярбурская інтэрнэт-газэта «Фонтанка», мэдыя-плятформа з Тбілісі «Чайхана».

Намінаваныя на прэмію сёлета былі 33 СМІ з краін Паўднёвага Каўказа, Беларусі ды Расеі. Паведамляецца, што «Беларускі партызан» быў намінаваны Беларускай асацыяцыяй журналістаў. Прэмію яму ўручылі за прафэсійную, працяглую журналістыку з рэгіянальным фокусам.

racyja.com/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт