Logo Polskiego Radia
Print

У Віцебску пройдзе канцэрт «Рок за жыцьцё»

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 05.10.2018 08:57
Сёньня распачынаецца Тыдзень супраць сьмяротнага пакараньня.

Сёньня распачынаецца Тыдзень супраць сьмяротнага пакараньня, мерапрыемствы якое будзе праходзіць пад слоганам «Сьмяротнае пакараньне – гэта мінулае». Тыдзень закончыцца 10 кастрычніка ў Сусьветны дзень барацьбы супраць сьмяротнага пакараньня.
Сёлета праваабаронцы і прыхільнікі адмены сьмяротнага пакараньня прыцягнуць увагу грамадзкасьці да ўмоў утрыманьня зьняволеных у камэрах сьмяротнікаў. Кампанія «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі» традыцыйна падрыхтавалі шэраг разнастайных мерапрыемстваў.
Сёньня, у пятніцу, у Віцебску пройдзе канцэрт «Рок за жыцьцё» (бітлз-клуб, вул. Кастрычніцкая,12, 20:00) пры ўдзеле гуртоў Re1ikt, Разьбітае сэрца пацана, Teleport, NIZKIZ.
Беларусь дагэтуль застаецца апошняй эўрапейскай і адзінай постсавецкай краінай, якая прымяняе сьмяротнае пакараньне. Паводле зьвестак праваабаронцаў, за апошнія дваццаць гадоў у краіне пакарана больш за 400 чалавек.
У наступныя дні ў Менску і Слуцку адбудзецца паказ фільма па тэме сьмяротнага пакараньня з абмеркаваньнем і ўдзелам актывістаў кампаніі «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі» і Валанцёрскай службы «Вясны».
10 кастрычніка – прэзэнтацыя выставы «Кожны мае права ведаць свае правы». Відовішча з удзелам вядомай мастачкі і пэрформэра Тацьцяны Тур. Пэрфоманс, прысьвечаны праблеме сьмяротнага пакараньня, распавядзе аб пакутах родных і блізкіх асуджаных.
У Стасбурзе заплянаваны выступ праваабаронцы Валянціна Стэфановіча на тэму сьмяротнага пакараньня ў Камітэце па прававых пытаньнях і правах чалавека ПАРЭ.
Цягам дня праваабаронцы і актывісты правядуць на вуліцах рэгіянальных гарадоў інфармацыйныя акцыі з нагоды Сусьветнага дня супраць сьмяротнага пакараньня.

Сёньня распачынаецца Тыдзень супраць сьмяротнага пакараньня, мерапрыемствы якое будзе праходзіць пад слоганам «Сьмяротнае пакараньне – гэта мінулае».

Тыдзень закончыцца 10 кастрычніка ў Сусьветны дзень барацьбы супраць сьмяротнага пакараньня.

Сёлета праваабаронцы і прыхільнікі адмены сьмяротнага пакараньня прыцягнуць увагу грамадзкасьці да ўмоў утрыманьня зьняволеных у камэрах сьмяротнікаў.

Кампанія «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі» традыцыйна падрыхтавалі шэраг разнастайных мерапрыемстваў.

Сёньня, у пятніцу, у Віцебску пройдзе канцэрт «Рок за жыцьцё» (бітлз-клуб, вул. Кастрычніцкая,12, 20:00) пры ўдзеле гуртоў Re1ikt, Разьбітае сэрца пацана, Teleport, NIZKIZ.

Беларусь дагэтуль застаецца апошняй эўрапейскай і адзінай постсавецкай краінай, якая прымяняе сьмяротнае пакараньне. Паводле зьвестак праваабаронцаў, за апошнія дваццаць гадоў у краіне пакарана больш за 400 чалавек.У наступныя дні ў Менску і Слуцку адбудзецца паказ фільма па тэме сьмяротнага пакараньня з абмеркаваньнем і ўдзелам актывістаў кампаніі «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі» і Валанцёрскай службы «Вясны».

10 кастрычніка – прэзэнтацыя выставы «Кожны мае права ведаць свае правы». Відовішча з удзелам вядомай мастачкі і пэрформэра Тацьцяны Тур. Пэрфоманс, прысьвечаны праблеме сьмяротнага пакараньня, распавядзе аб пакутах родных і блізкіх асуджаных.

У Стасбурзе заплянаваны выступ праваабаронцы Валянціна Стэфановіча на тэму сьмяротнага пакараньня ў Камітэце па прававых пытаньнях і правах чалавека ПАРЭ.

Цягам дня праваабаронцы і актывісты правядуць на вуліцах рэгіянальных гарадоў інфармацыйныя акцыі з нагоды Сусьветнага дня супраць сьмяротнага пакараньня.

Вясна/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт