Logo Polskiego Radia
Print

Расея абвінавачвае Беларусь у незаконных пастаўках мяcа куры

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 06.10.2018 09:23
Буйныя партыі прадукцыі вязуць пад выглядам транзыту зь Летувы ў Казахстан праз Беларусь.
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Канал незаконных паставак амэрыканскіх курыных кумпячкоў у Расею выявілі спэцыялісты Рассельгаснагляду. Буйныя партыі прадукцыі вязуць пад выглядам транзыту зь Летувы ў Казахстан праз Беларусь. Пра гэта журналістам распавёў у кулюарах пасяджэньня грамадзкай рады пры Рассельгаснаглядзе кіраўнік ведамства Сяргей Данкверт.

«Заяжджаюць праз беларускую мяжу – так лягчэй. Добра, што ў нас у Смаленску ёсьць магчымасьць дагледзець. Таму мы нашым калегам кажам: давайце зьбяромся ў ЕЭК і будзем гэта абмяркоўваць усе разам», – прыводзіць interfax.by словы расейскага чыноўніка. Паводле яго, пастаўшчыкі імкнуцца стварыць новы канал незаконнага ўвозу кураціны ў Расію.

Пастаўкі мяса птушкі з ЗША ў Расею забароненыя зь 2014 года. Рассельгаснагляд паведамляе, што кантрабандныя пастаўкі мяса афармляюцца як летувіскія, потым адпраўляюцца нібыта ў Казахстан. Ведамства выявіла, што амэрыканскія курыныя кумпячкі ў парушэньне законаў прадаваліся ў Омскай, Новасібірскай ды Арэнбургскай абласьцях Расеі.

euroradio.fm/interfax.by/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт