Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі зноў павышаюцца цэны на паліва

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 06.10.2018 14:28
У паведамленьні на сайце «Белнафтахіма» адзначаецца, што цэны на паліва вырастуць з улікам росту цэны на нафту.
pixabay.com/Public Domain CC0

З 7 кастрычніка канцэрн «Белнафтахім» павысіць цэны на бэнзін і дызэльнае паліва. Кошт аўтамабільнага паліва на аўтазаправачных станцыях вырасьце на традыцыйную 1 капейку.

У паведамленьні на сайце «Белнафтахіма» адзначаецца, што цэны на паліва вырастуць з улікам росту цэны на нафту, а таксама для кампэнсацыі павялічаных выдаткаў нафтаперапрацоўчых заводаў рэспублікі на куплю вуглевадароднай сыравіны.

З заўтрашняга дня кошт аднаго літру бэнзіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1 руб. 38 кап., АІ-95-К5-Еўра – 1 руб. 46 кап., АІ-98-К5-Еўра – 1 руб. 67 кап. Літар дызэльнага паліва будзе каштаваць 1 руб.46 кап.

Паводле telegraf.by/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт