Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка павіншаваў Пуціна зь днём народзінаў

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 07.10.2018 09:55
Пуцін, «зьяўляючыся агульнанацыянальным лідэрам братняга расейскага народу, робіць вялікі ўнёсак ва ўмацаваньне магутнасьці і дабрабыту Расеі».
Аляксандр ЛукашэнкаАляксандр Лукашэнкафота: Аляксандр Папко/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Лукашэнка павіншаваў «лідэра братняга расейскага народу» з днём народзінаў
07 кастрычнік 2018, 10:23
Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін на сустрэчы ў Сочы, жнівень 2018 году
Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін на сустрэчы ў Сочы, жнівень 2018 году
Падзяліцца
Глядзець камэнтары
Друкаваць
Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка павіншаваў прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна з днём народзінаў.
«Глыбока перакананы, што наш дыялёг, які заснаваны на прынцыпах узаемнага даверу і павагі, будзе і надалей усяляк садзейнічаць разьвіцьцю саюзьніцкіх адносінаў і стратэгічнага партнэрства паміж Рэспублікай Беларусь і Расейскай Фэдэрацыяй», — цытуе Лукашэнку ягоная прэс-служба.
У сваім віншаваньні Лукашэнка адзначыў, што Пуцін, «зьяўляючыся агульнанацыянальным лідэрам братняга расейскага народу, робіць вялікі ўнёсак ва ўмацаваньне магутнасьці і дабрабыту Расеі, пераадоленьне ёй многіх выклікаў і пагрозаў сучаснасьці».
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін, якому 7 кастрычніка спаўняецца 66 гадоў, зьбіраецца сьвяткаваць свой дзень народзінаў «з роднымі, блізкімі і сябрамі», паведаміў напярэдадні прэс-сакратар Крамля Дзьмітрый Пяскоў.


Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка павіншаваў прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна з днём народзінаў.

«Глыбока перакананы, што наш дыялёг, які заснаваны на прынцыпах узаемнага даверу і павагі, будзе і надалей усяляк садзейнічаць разьвіцьцю саюзьніцкіх адносінаў і стратэгічнага партнэрства паміж Рэспублікай Беларусь і Расейскай Фэдэрацыяй», — цытуе Лукашэнку ягоная прэс-служба.

У сваім віншаваньні Лукашэнка адзначыў, што Пуцін, «зьяўляючыся агульнанацыянальным лідэрам братняга расейскага народу, робіць вялікі ўнёсак ва ўмацаваньне магутнасьці і дабрабыту Расеі, пераадоленьне ёй многіх выклікаў і пагрозаў сучаснасьці».

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін, якому 7 кастрычніка спаўняецца 66 гадоў, зьбіраецца сьвяткаваць свой дзень народзінаў «з роднымі, блізкімі і сябрамі», паведаміў напярэдадні прэс-сакратар Крамля Дзьмітрый Пяскоў.

svaboda.org/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт