Logo Polskiego Radia
Print

Беларусы знайшлі ў цягніку „Кіеў-Санкт-Пецярбург” карціну Саўрасава

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.10.2018 17:07
Экспэрт пацьвердзіў, што карціна, гэта арыгінал з XIX ст. Ейны рынкавы кошт складае каля 40 тысяч даляраў.
Photo: Skitterphoto/pixabay.com/CC0 Public Domain

Беларусы знайшлі ў цягніку „Кіеў-Санкт-Пецярбург” карціну Саўрасава
Экспэрт пацьвердзіў, што карціна, гэта арыгінал з XIX ст. Ейны рынкавы кошт складае каля 40 тысяч даляраў.
Беларускія мытнікі знайшлі ў цягніку „Кіеў-Санкт-Пецярбург” карціну вядомага рускага мастака-пэйзажыста Аляксея Саўрасава (1830-1897). Яна была схаваная ў службовым памяшканьні за лядоўняй. Там жа знайшлі яшчэ адну карціну.
Здарэньне адбылося ў рэспубліканскім пункце мытнага афармленьня „Цяруха”.
Як інфармуе прэс-служба Гомельскай мытні, экспэрт засьведчыў, што карціна з панарамным пэйзажам — гэта арыгінал, напісаны ў XIX стагодзьдзі. Рынкавы яе кошт — каля 40 тысяч даляраў. Другая карціна напісаная ў 1924 годзе, яе напісаў рускі і ўкраінскі мастак Віктар Зарубін (1866-1928).
Абедзьве карціны адносяцца да катэгорыі культурных каштоўнасьцяў.
euroradio.fm/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт