Logo Polskiego Radia
Print

У Менску адбудзецца канцэрт гуральскага калектыву з Польшчы Tekla Klebetnica

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 10.10.2018 14:03
Канцэрт прымеркаваны да 40-ай гадавіны выбараў Папы Яна Паўла ІІ.

/

14 кастрычніка (нядзеля) 2018 года ў 19.30 у Архікатэдральным касьцёле імя Найсьвяцейшай Дзевы Марыі ў Менску (пл. Свабоды, 9) адбудзецца канцэрт гуральскага калектыву з Польшчы Tekla Klebetnica, прымеркаваны да 40-ай гадавіны выбараў Папы Яна Паўла ІІ.
16 кастрычніка 1978 г. з балькона сабора Сьвятога Пятра ў Рыме прагучалі памятныя словы: «Habemus Papam!» («У нас ёсьць Папа!»). Натоўп, які сабраўся на плошчы, са зьдзіўленьнем пачуў вестку, што новым пантыфікам абраны паляк, кракаўскі арцыбіскуп Караль Вайтыла. Ян Павел II стаў першым Папам, які паходзіў з Польшчы, і першым за апошнія 455 гадоў Папам неітальянскага паходжаньня.
Гурт Tekla Klebetnica прадставіць музычную праграму ў стылі folk-crossover – спалучэньне традыцыйнага польскага і гуральскага фальклёру з элемэнтамі цыганскай і балканскай музыкі, клясыкі і джаза. Гурт «Tekla Klebetnica» існуе з 2006 года, у яго творчай біяграфіі шмат пасьпяховых канцэртаў у Польшчы і за мяжой, у тым ліку ў ЗША, Аўстраліі, Новай Зэляндыі, Іарданіі, Італіі, Францыі, Вугорўчыны, Узбэкістана, Грузіі, Малдовы і многіх іншых краінах. У 2013 годзе музыкі здабылі 2-е месца ў вядомым польскім тэле-шоу «Маю талент», а ў 2016 г. выпусьцілі свой першы альбом пад назвай «Tekla Klebetnica Folk-красовер».
Уваход на канцэрт вольны. Арганізатары канцэрта – Польскі Інстытут у Менску і Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь.

Польскі інстытут/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт